Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Чарнаўчыцы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Пятніцкая царква і званіца, аўтэнтычны выгляд
Пятніцкая царква і званіца, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Чарнаўчыцы
Каардынаты 52°13′11.68″ пн. ш. 23°44′25.81″ у. д. / 52.2199111° пн. ш. 23.7405028° у. д. / 52.2199111; 23.7405028Каардынаты: 52°13′11.68″ пн. ш. 23°44′25.81″ у. д. / 52.2199111° пн. ш. 23.7405028° у. д. / 52.2199111; 23.7405028
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль заходнепалеская школа дойлідзтва
Дата заснаваньня XVIII ст.
Дата скасаваньня 1986
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́й Параске́вы Пя́тніцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Чарнаўчыцах. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Берасьцейскай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Аўтэнтычны купал-баня

Драўляную царкву ў Чарнаўчыцах збудавалі ў 1733 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Чарнаўчыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1860-я гады царкву рэканструявалі паводле канонаў Маскоўскага патрыярхату.

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Царква, 1928 г.

У 1985[1] годзе царква пацярпела ад пажару (страчаны купал, дах, іканастас 1830-х гадоў). У выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на пазалочаную цыбуліну з высокім шатром[2], яшчэ дзьве пазалочаныя цыбуліны паставілі над уваходам і вежай-званіцай

Архітэктура

рэдагаваць
 
Царква і званіца па надбудове купалоў-цыбулінаў

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Гэта крыжовы ў пляне зруб, некалькі выцягнуты ўздоўж падоўжнай восі за кошт 5-граннай апсыды з бакавымі нізкімі рызьніцамі і невялікага прытвора пад 2-схільным дахам. Малітоўная заля атрымала разьвіцьцё ў шырыню з стварэньнем невялікага трансэпта, адзначанага знадворку шчытамі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завяршалася фігурным купалам-баняй. Вэртыкальную скіраванасьць будынка падкрэсьліваюць таксама шалёўка, брусы-сьцяжкі, кутнія руставаныя лапаткі, здвоеныя прастакутныя аконныя праёмы. Фігурнай шалёўкай апрацоўваецца трыкутны франтон галоўнага фасаду.

У перакрытую роўнай стольлю малітоўную залю адкрываюцца хоры, разьмешчаныя над бабінцам. Апсыда вылучаецца драўляным разным іканастасам 1987 году. Абраз «Цуд Юрыя аб змеі» (1729)[3].

Перад царквой стаіць брама-званіца.

  1. ^ Якімовіч Ю. Чарнаўчыцкая царква Параскевы Пятніцы // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 481.
  2. ^ Габрусь Т. Для тых, хто ўмее бачыць // Наша Ніва, 21.07.2012 г.
  3. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000121