Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава (Сёмкаў Гарадок)

касьцёл у Сёмкавым Гарадку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава, аўтэнтычны выгляд
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Сёмкаў Гарадок
Каардынаты 54°0′25.43″ пн. ш. 27°27′53.93″ у. д. / 54.0070639° пн. ш. 27.4649806° у. д. / 54.0070639; 27.4649806Каардынаты: 54°0′25.43″ пн. ш. 27°27′53.93″ у. д. / 54.0070639° пн. ш. 27.4649806° у. д. / 54.0070639; 27.4649806
Дата заснаваньня XVIII стагодзьдзе
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава на мапе Беларусі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава на Вікісховішчы

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Сёмкавым Гарадку. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на могілках. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барокавага клясыцызму, часткова зруйнаваны Маскоўскім патрыярхатам.

У наш час у будынку касьцёла дзее царква Раства Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Мураваны парафіяльны касьцёл у Сёмкавым Гарадку збудавалі па 1791 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку Адама Хмары.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Сёмкаў Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868[1] годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Касьцёл па зьнішчэньні барокавага франтона, 2008 г.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У час Другой сусьветнай вайны царква зноў адкрылася і дзеяла да 1959 году[2].

На пачатак 1990-х гадоў помнік стаяў без даху, калі яго перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2000-я гады ў выніку рэканструкцыі цалкам зьнішчылі фігурны франтон і дэкаратыўнае аздабленьне сьценаў. Над будынкам паставілі вялізны пазалочаны купал.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Касьцёл па антырэстаўрацыі

Помнік архітэктуры барокавага клясыцызму. Гэта 1-нэфавая прастакутная ў пляне базыліка пад 2-схільным дахам, вышынёй амаль роўным нэфу, з магутнымі франтонамі на абодвух тарцах. Ніжняя частка галоўнага фасаду вэртыкальна падзялялася шырокімі руставанымі лапаткамі, якія працягваліся вышэй на фігурным франтоне і завяршаліся драўлянымі вазамі-пінаклямі. Цэнтральную частку фасаду вылучаў накладны трыкутны франтон, над якім у цэнтры тымпана асноўнага франтона знаходзілася гарэльефная кампазыцыя «Ўсебачнае вока».

Усярэдзіне ў межах строга прастакутнага пэрымэтру вылучаліся тры асноўныя часткі: нартэкс, каталікон і алтар. 3 усходняга боку каталікон скругляўся мураванай перагародкай, па-за якой утваралася прастакутная ў пляне алтарная прастора і сымэтрычныя няроўнабаковыя закрысьціі. У бакавых падугах мураванай перагародкі былі нішы-табэрнакулы[3].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 331.
  2. ^ а. Леанід Акаловіч. Царква Нараджэння Божай Маці, Сёмкаў Гарадок, Radzima.org
  3. ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001.

Літаратура

рэдагаваць
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць