Сядзіба Манькоўскіх (Мазалава)

помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Мазалаве (Беларусь)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Манькоўскіх
Сядзіба Манькоўскіх, аўтэнтычны выгляд
Сядзіба Манькоўскіх, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Мазалава
Каардынаты 55°17′03.70″ пн. ш. 30°08′59.10″ у. д. / 55.284361° пн. ш. 30.14975° у. д. / 55.284361; 30.14975Каардынаты: 55°17′03.70″ пн. ш. 30°08′59.10″ у. д. / 55.284361° пн. ш. 30.14975° у. д. / 55.284361; 30.14975
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сядзіба Манькоўскіх на мапе Беларусі
Сядзіба Манькоўскіх
Сядзіба Манькоўскіх
Сядзіба Манькоўскіх

Сядзіба Манькоўскіх («Мілае») — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX стагодзьдзя ў Мазалаве. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Сядзібу «Мілае» ў Мазалаве І. Манькоўскі збудаваў у 1804 годзе. За савецкім часам у будынку сядзібы разьмяшчалася сярэдняя школа, за часамі Другой сусьветнай вайны — пастарунак паліцыі, па вайне — інтэрнат.

У 1990 годзе сядзібу ўзялі пад ахову дзяржавы і ўнесьлі ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў. Потым будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2018 годзе ў выніку рэканструкцыі над дахам будынка паставілі вялікі купал-цыбуліну[1].

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму. Комплекс складаўся зь сядзібнага дома, гаспадарчых пабудоваў, млына і парк зь вялікай колькасьцю дэкаратыўных расьлінаў. Дом меў выгляд прастакутніка. Перад галоўным фасадам быў фантан, які хутчэй за ўсё напаўняўся вадой з крыніцы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Мазалаўская «Швейцарыя» / склад. Д. Газін. — Віцебск: Віцеб. абл. савет беларус. добраахв. т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1992. — 3 с.
  • Юрчак Д. В. Усадьба И. Маньковского «Милое»: история создания, архитектурные особенности и перспективы использования здания / Д. В. Юрчак, Ю. В. Юрчак // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковых канферэнцый, [20-21 кастрычніка 2011 г., 14-15 лістапада 2012 г., г. Віцебск] / рэдкал.: Г. Савіцкі, В. Шышанаў, Н. Шаркоўская. — Мінск : НББ, 2013. — С. 233—236.
  • Юрчак, Д. В. Усадьба И. А. Маньковского «Милое»: история создания, первозданный облик и перспективы восстановления / Д. В. Юрчак, Ю. В. Юрчак // Искусство и культура. — 2013. — № 3. — С. 69-73.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000896