Уладзімер Папруга
Уладзі́мер Папру́га (нарадзіўся ў 1961 годзе, Менск) — беларускі архітэктар-рэстаўратар.
Уладзімер Папруга лац. Uładzimier Papruha | |
Род дзейнасьці | рэстаўрацыя |
---|---|
Дата нараджэньня | 1960 год |
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, СССР |
Занятак | архітэктар |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (1983), працаваў у праектным інстытуце Белдзяржпраект. Навучаўся ў Рымскім цэнтры ЮНЭСКО, прайшоў майстар-курс у Вэнэцыі (1998). Выступаў лектарам на тэму гістарычна-культурнай спадчыны Менску на міжнародным кангрэсе ICOMOS (Канада)[1].
Працаваў на рэстаўрацыі палаца фон Зайдліцаў у Познані (Польшча). Вярнуўся ў Беларусь, каб займацца сыстэмным аднаўленьнем і разбудовай Менску. У 2002—2007 гадах распрацаваў падрабязны навукова абгрунтаваны праект вырашэньня ўсіх будаўнічых і транспартных праблемаў места[2].
У 2002—2007 гадах займаў пасаду галоўнага дзяржаўнага інспэктара па ахове гістарычна-культурнай спадчыны Менгарвыканкаму, аднак мусіў сысьці празь немагчымасьць спыніць зьнявечаньне цэнтру Менску[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аляксандар Уліцёнак. Шматпавярховік у гістарычным цэнтры – узор нецывілізаванасьці // Радыё «Свабода», 26 лютага 2008 г. Праверана 28 верасьня 2013 г.
- ^ Глеб Лабадзенка. Менск быў разьлічаны толькі на 400 тысячаў жыхароў // Зьвязда : газэта. — 13 ліпеня 2010. — № 134 (26742). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Глеб Лабадзенка. Нічога не разбураючы, дабівацца гармоніі // Зьвязда : газэта. — 14 ліпеня 2010. — № 135 (26743). — С. 3. — ISSN 1990-763x.