Малыя Ляды

вёска ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Малы́я Ля́ды[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Волме. Уваходзяць у склад Драчкаўскага сельсавету Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 47 чалавек. Знаходзяцца за 34 км ад места і чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Менск — Ворша), на аўтамабільнай дарозе Сьмілавічы — Грабёнка.

Малыя Ляды
лац. Małyja Lady
Вёска і манастыр
Вёска і манастыр
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Смалявіцкі
Сельсавет: Драчкаўскі
Насельніцтва: 47 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1776
Паштовы індэкс: 222227
СААТА: 6248808046
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°47′28″ пн. ш. 28°5′15″ у. д. / 53.79111° пн. ш. 28.0875° у. д. / 53.79111; 28.0875Каардынаты: 53°47′28″ пн. ш. 28°5′15″ у. д. / 53.79111° пн. ш. 28.0875° у. д. / 53.79111; 28.0875
Малыя Ляды на мапе Беларусі ±
Малыя Ляды
Малыя Ляды
Малыя Ляды
Малыя Ляды
Малыя Ляды
Малыя Ляды
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ляды — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс базылянскага манастыра з царквой Зьвеставаньня Багародзіцы, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Ляды ўпамінаюцца ў XVIII ст. як мястэчка Менскага павету Менскага ваяводзтва. Яны знаходзілася ў валоданьні Сангушкаў, з 1791 году — Манюшкаў[2]. У 1731 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на 2 кірмашы штогод[3].

Паводле паданьня, яшчэ ў XVII ст. тутэйшаму селяніну зьявілася Багародзіца і паказала месца ўзьвядзеньня царквы. У 1732 годзе жонка ваяводы менскага Крыштапа Станіслава Завішы Тэрэза з Тышкевічаў перадала ёй копію цудоўнага абраза Маці Божай Жыровіцкай. Неўзабаве замест спарахнелай Завішы фундавалі новую царкву, пры якой заснавалі манастыр базылянаў. У 1792 годзе пачалося будаваньне мураванага будынку, скончанае ў 1794 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ляды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У пачатку XIX ст. пры манастыры зьвілася багадзельня, а ў 1809 годзе з ініцыятывы настаяцеля, гераманаха Мялеція Сержбутоўскага адкрылася 4-клясная духоўна-сьвецкая школа, у якой выхоўваліся і навучаліся дзеці розных станаў. Яе куратарам быў доктар права Казімер Манюшка. У 1834 годзе на базе школы ўтварылася духоўная сэмінарыя[4] (дзеяла да 1848 году). Па гвалтоўнай ліквідацыі расейскімі ўладамі Грэцка-каталіцкай царквы ў 1839 годзе манастыр перайшоў да Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лядах было 12 двароў. У 1914 годзе адкрылася расейская народная вучэльня. На 1917 год — 20 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ляды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.

На 1 красавіка 1996 году Лядах было 48 двароў. У 2000-я гады тутэйшая царква, помнік архітэктуры барока, пацярпела ад надбудовы купала-цыбуліны.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 124 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 164 чал.; 1 красавіка 1996 году — 81 чал.; 1999 год — 46 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 47 чал.

Эканоміка

рэдагаваць

Малочная фэрма.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Царква да надбудовы цыбуліны

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сядзіба Ельскіх (XIX ст.)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 433.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
  3. ^ Jelski A. Lady // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 62.
  4. ^ Антановіч К. Мецэнаты з роду Завішаў // Культура. № 4 (976), 22—28 студзеня 2011 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць