Гарадзішча (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Гарадзі́шча[1] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Гарадзішча | |
трансьліт. Haradzišča | |
Першыя згадкі: | XVIII стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Вышыня: | 175 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225065 |
СААТА: | 1240820046 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°26′34″ пн. ш. 23°43′51″ у. д. / 52.44278° пн. ш. 23.73083° у. д.Каардынаты: 52°26′34″ пн. ш. 23°43′51″ у. д. / 52.44278° пн. ш. 23.73083° у. д. |
± Гарадзішча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гарадзішча месьціцца за 7 км на паўночны захад ад Камянцу, за 46 км на поўнач ад Берасьця, за 28 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
рэдагаваць- канец XVIII ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце і ваяводзтве ВКЛ, дзейнічала драўляная Петрапаўлаўская царква.
- 1795: у складзе Расейскай імпэрыі.
- 1833: паводле 8-й рэвізіі ў вёсцы 17 двароў, 79 рэвіскіх душ. Абшарніку належала 171 дзесяціна зямлі, сялянам 166 дзесяцінаў.
- сярэдзіна XIX ст.: маёнтак і вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні, уладаньне абшарнікаў Матусевічаў.
- 2-я палова XIX ст.: у Войскай воласьці таго ж павету.
- 1885: сяло, 13 двароў, 119 жыхароў, праваслаўная царква.
- 1897: паводле перапісу сяло, 21 двор, 155 жыхароў, і выселак — 1 двор, 7 жыхароў; маёнтак — 2 двары, 18 жыхароў. Царква, школа граматы, хлебазапасная крама, ветраны млын, кузьня.
- 1905: у сяле — 176 жыхароў, у маёнтку — 3 жыхары.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска і фальварак ў Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: у вёсцы — 21 двор, 94 жыхары; у фальварку — 2 двары, 15 жыхароў.
- 1928: у Дзьмітравіцкай гміне таго ж павету.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Агародніцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 31 двор, 271 жыхар.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на фронце загінуў 1 жыхар вёскі.
- 1950: у вёсцы дзейнічаў калгас «Савецкая Беларусь».
- 1960: у вёсцы 176 жыхароў.
- 1964: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну, у саўгасе імя Дзімітрава.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 34 жыхары;
- 2005 год — 28 жыхароў, 19 двароў[2];
- 2010 год — 22 жыхары;
- 2019 год — 26 жыхароў.
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе ААТ «Камянецкая пушча».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 37
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 37—38.