Сынковічы

вёска ў Беларусі

Сынко́вічы[1] (афіцыйная назва — Сы́нкавічы[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярозе. Уваходзяць у склад Сынковіцкага сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 34 чалавекі. Знаходзяцца за 15 км ад Слоніму, на ўсход ад шашы Р99.

Сынковічы
трансьліт. Synkovičy
Абарончая царква
Абарончая царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зэльвенскі
Сельсавет: Сынковіцкі
Насельніцтва: 34 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1564
Паштовы індэкс: 231946
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°06′56″ пн. ш. 25°09′14″ у. д. / 53.11556° пн. ш. 25.15389° у. д. / 53.11556; 25.15389Каардынаты: 53°06′56″ пн. ш. 25°09′14″ у. д. / 53.11556° пн. ш. 25.15389° у. д. / 53.11556; 25.15389
Сынковічы на мапе Беларусі ±
Сынковічы
Сынковічы
Сынковічы
Сынковічы
Сынковічы
Сынковічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сынковічы — старажытная вёска на гістарычнай Слонімшчыне (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Міхала ў стылі беларускай готыкі, унікальны помнік архітэктуры XV—XVI стагодзьдзяў.

НазваРэдагаваць

Традыцыйная гістарычная назва вёскі — Сынковічы — фіксуецца ў навуковых працах[2] і энцыкляпэдычных даведніках[3][4]. Аднак у 1960-я гады рэдактар газэты Зэльвенскага раёну, які паходзіў з Краснадарскага краю Расеі, з прычыны няведаньня беларускай мовы і мясцовай тапанімікі перайначыў беларускую назву вёскі на Сынкавічы[5].

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Упершыню Сынковічы ў гістарычных крыніцах ўпамінаюцца ў канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзяў, калі тут збудавалі абарончую царкву. На думку некаторых дасьледнікаў, царкву збудавалі ў пачатку XV стагоддзя з фундацыі вялікага князя Вітаўта.

У 1566 годзе Сынковічы знаходзіліся ў валоданьні Івана Есьмана. У 1576 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў вёсцы прывілей на таргі ў нядзелі і корчмы. У канцы XVIII ст. Сынковічы перайшлі да Пуслоўскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

 
Царква. В. Гразноў, 1867 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сынковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[6] Слонімскай, з 1797 году — у Літоўскай, з 1801 году — у Гарадзенскай губэрнях.

Перад рэформай 1861 году і ў другой палове ХІХ ст. таварны характар у Сынковічах набыло садаводзтва і агародніцтва. У гэты час у вёсцы зьявілася першая крама. У 1905—1913 гадох у Сынковічах працавала вінакурня, якая ў 1908 годзе займела паравы рухавік[7].

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сынковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Сынковічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 годзе Сынковічы ўвайшлі ў БССР. У 2007 годзе ў выніку рэканструкцыі царкоўнай званіцай над ёй за грошы расейскага спонсара паставілі вялізны пазалочаны купал-цыбуліну, які спаскуджвае мастацкае аблічча помніка архітэктуры.

НасельніцтваРэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 145 чал.; 1999 год — 86 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 34 чал.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

СлавутасьціРэдагаваць

  • Званіца (1891)
  • Сядзіба Лесьнічоўка (пач. XX ст.)
  • Сядзіба Пуслоўскіх (XIX — пач. XX ст.)
  • Царква Сьвятога Міхала (XV—XVI стагодзьдзі)

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Фальварак Сынковічы II

ГалерэяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 213.
  2. ^ Ткачоў М. Замкі Беларусі. — Менск: «Полымя», 1977. С. 67.
  3. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 465.
  4. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 648.
  5. ^ Чыгрын С. Зэльвенская вёска Сынковічы: учора і сёння // Новы Час, 17 лютага 2013 г.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 637.
  7. ^ Чыгрын С. З гісторыі вёскі Сынковічы(недаступная спасылка), region4.by
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сынковічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў