Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Чарэя)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла, 2014 г.
Царква Сьвятога Міхала Арханёла, 2014 г.
Краіна Беларусь
Вёска Чарэя
Каардынаты 54°36′49.6″ пн. ш. 29°16′42.8″ у. д. / 54.613778° пн. ш. 29.278556° у. д. / 54.613778; 29.278556Каардынаты: 54°36′49.6″ пн. ш. 29°16′42.8″ у. д. / 54.613778° пн. ш. 29.278556° у. д. / 54.613778; 29.278556
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль барока
Першае згадваньне 1601
Дата заснаваньня XVII ст.
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла

Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Чарэі. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Менскай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, пазьней — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры раньняга барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Царкву ў Чарэі збудавалі ў 1601—1604 гадох з цэглы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Чарэя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1990-я гады ў царкве зрабілі рамонт без уліку архітэктурных асаблівасьцяў[1], над дахам паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, завершаны над алтарнай часткай 8-гранным барабанам з купалам, над фасадам — 4-граннай шатровай званіцай. Фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках і на вуглах[2].

  1. ^ Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа), Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Чарэя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў