Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Чэрск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
| |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Чэрск |
Каардынаты | 51°42′48.25″ пн. ш. 23°41′43.83″ у. д. / 51.7134028° пн. ш. 23.6955083° у. д.Каардынаты: 51°42′48.25″ пн. ш. 23°41′43.83″ у. д. / 51.7134028° пн. ш. 23.6955083° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | заходнепалеская школа дойлідзтва |
Дата заснаваньня | 1701 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Чэрску. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з званіцай.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьЦаркву ў Чэрску збудавалі на мяжы XVII—XVIII стагодзьдзяў з дрэва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Чэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). У 1860-я гады царкву рэкаструявалі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі замест купалоў-баняў паставілі маскоўскія купалы-цыбуліны, а гістарычныя каваныя 4-канцовыя крыжы замянілі на сучасныя маскоўскія 8-канцовыя.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Асноўны кубападобны зруб пераходзіць у працяглую 5-гранную апсыду з бакавой рызьніцай, раней накрытыя агульным гонтавым дахам з вальмамі на гранях апсыды. Асноўны аб’ём і апсыда завяршаліся фігурнымі купаламі-банямі. У XIX ст. да галоўнага фасада прыбудавалі непрапарцыйна вялікі квадратны ў пляне прытвор.
Унутраная прастора перакрываецца скляпеньнем старажытнай канструкцыі. Апсыда вылучаецца выкананым у 1830-я гадох драўляным разным іканастасам. Захоўваюцца абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў: «Раство Яна», «Спас Пантакратар», «Хрыстос у сілах», «Таемная вячэра», «Маці Божая Адзігітрыя», «Арханёл Міхал», абразы апостальскага чыну іканастаса.
Асобна стаіць 3-ярусная званіца арыгінальнага вобразу. Над ніжнім кубічным зрубам разьмяшчаецца шырэйшы пірамідальны каркасны ярус-звон, раскрыты 4-пралётнай аркадай; над ім узвышаецца 3-і чацьверыковы ярус з шатровым пакрыцьцем і купалам у завяршэньні[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000127 |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Чэрск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў