Царква Раства Багародзіцы (Пацавічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Раства Багародзіцы
| |
Царква Раства Багародзіцы па надбудове купалоў-цыбулінаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пацавічы |
Каардынаты | 53°19′23.9″ пн. ш. 24°41′34.8″ у. д. / 53.323306° пн. ш. 24.693° у. д.Каардынаты: 53°19′23.9″ пн. ш. 24°41′34.8″ у. д. / 53.323306° пн. ш. 24.693° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Дата заснаваньня | 1867 |
Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Пацавічах. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.
Гісторыя
рэдагавацьЦаркву ў Пацавічах збудавалі ў 1867 годзе з дрэва.
У 2000-я гады ў выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта прастакутны вэртыкальна выцягнуты зруб пад 2-схільным дахам, трыкутны ўсечаны франтон якога завяршаецца цыліндрычным каркасным барабанам з купалам; над алтарнай часткай яшчэ адзін купал. Вэртыкальна ашаляваныя фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Франтальны фасад падзяляецца 3 прастакутнымі дзьвярнымі праёмамі з разнымі сандрыкамі і лапаткамі ў прасьценках[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.