Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Вербавічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
| |
Пятніцкая царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вербавічы |
Каардынаты | 51°42′54.66″ пн. ш. 29°30′53.29″ у. д. / 51.7151833° пн. ш. 29.5148028° у. д.Каардынаты: 51°42′54.66″ пн. ш. 29°30′53.29″ у. д. / 51.7151833° пн. ш. 29.5148028° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Тураўская япархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Вербавічах. Дзее. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы вялізнага купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьЦаркву ў Вербавічах збудавалі ў XVIII ст. з цэглы. У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі над царквой паставілі вялізны маскоўскі купал-цыбуліну[1].
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Гэта крыжападобны ў пляне будынак, накрыты пакатым шматсхільным дахам. Бакавыя прыдзелы (мелі ўваходныя дзьверы, замураваныя) і апсыда маюць выгляд 5-гранных аб’ёмаў. Да бабінца прылягае больш нізкі драўляны прытвор пад 1-схільным дахам. Куты атынкаваных сьценаў (таўшчыня 0,8 м) умацоўваюцца пілястрамі. Фасады праразаюцца высока ўзьнятымі прастакутнымі аконнымі праёмамі і апярэзваюцца прафіляваным карнізам[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Харэўскі С. Мosquées à Moscou, альбо яшчэ раз пра «цыбуліны», Наша Ніва, 19 лістапада 2010 г.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 313Г000540 |