Царква Покрыва Багародзіцы (Покры)

помнік архітэктуры XVIII ст. у Покрах (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Покрыва Багародзіцы
Пакроўская царква па надбудове купалоў-цыбулінаў
Пакроўская царква па надбудове купалоў-цыбулінаў
Краіна Беларусь
Вёска Покры
Каардынаты 52°15′15.47″ пн. ш. 23°39′55.57″ у. д. / 52.2542972° пн. ш. 23.6654361° у. д. / 52.2542972; 23.6654361Каардынаты: 52°15′15.47″ пн. ш. 23°39′55.57″ у. д. / 52.2542972° пн. ш. 23.6654361° у. д. / 52.2542972; 23.6654361
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1739
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі ±
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Покрах. Знаходзіцца на поўнач ад вёскі, на пагорку. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Царкву ў Покрах збудавалі ў 1739 годзе з дрэва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Покры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на маскоўскі купал-цыбуліну, таксама над дахам паставілі чатыры невялікія купалы-цыбуліны.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Крыжападобны ў пляне будынак, накрыты 2-схільнымі дахамі, сяродкрыжжа якіх завяршалася плястычным шмат’ярусным купалам-баняй з пазалочаным крыжам. Крыло апсыды мае 5-гранны абрыс з бакавымі нізкімі рызбніцамі, што надае ёй асымэтрычна-дынамічнае гучаньне. Да царквы далучаецца 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца, якая таксама з прычыны сваёй маламаштабнасьці не парушае агульнай цэнтрычнай кампазыцыі. Яе вэртыкальную накіраванасьць падкрэсьлівае шалёўка сьценаў і трыкутных франтонаў, апрацоўка вуглоў зрубаў разным арнамэнтам. Квадратныя аконныя праёмы, здвоеныя на бакавых фасадах, акаймоўваюцца простымі ліштвамі.

У малітоўную залю выступаюць разьмешчаныя над уваходам на 2 слупах хоры. Апсыда вылучаецца драўляным разным іканастасам. Захоўваецца абраз XVIII ст. «Укрыжаваньне».

Царкву атачае бутавая агароджа і старыя ліпы[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000101

  Царква Покрыва Багародзіцы (Покры)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў