Царква Сьвятога Спаса (Гарадзея)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Спаса
| |
Спаская царква, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Гарадзея |
Каардынаты | 53°30′17.63″ пн. ш. 26°31′12.32″ у. д. / 53.5048972° пн. ш. 26.5200889° у. д.Каардынаты: 53°30′17.63″ пн. ш. 26°31′12.32″ у. д. / 53.5048972° пн. ш. 26.5200889° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Царква Сьвятога Спаса | |
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Гарадзеі. Знаходзіцца за 1 км на поўначы ад мястэчка, ува ўрочышчы Урванце, каля шашы Нясьвіж — Мір. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы купалоў-цыбулінаў.
Утварае адзіны ансамбль з мураванай званіцай.
Гісторыя
рэдагавацьЦаркву ў Гарадзеі збудавалі ў 1808 або 1869 годзе[1]. У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі над царквой і званіцай паставілі маскоўскія купалы-цыбуліны, апроч таго, да царквы прыбудавалі прытвор, накрыты высокім шатром, а сам будынак абклалі новай чырвонай цэглай.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад высокім 2-схільным дахам з вальмамі над 2-граннай апсыдай. Фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі[2]. У выніку перабудовы над апсыдай паставілі купал-цыбуліну, а да фасада далучылі прытвор, завершаны 8-граннай шатровай званіцай.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Описание церквей и приходов Минской епархии. Новогрудский уезд. — Мн., 1879. С. 32.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦарква Сьвятога Спаса (Гарадзея) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў