Малы гасьціны двор
Гасьціны двор | |
Малы гасьціны двор
| |
Малы гасціны двор у 1915 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°54′16.94″ пн. ш. 27°33′21.74″ у. д. / 53.9047056° пн. ш. 27.5560389° у. д.Каардынаты: 53°54′16.94″ пн. ш. 27°33′21.74″ у. д. / 53.9047056° пн. ш. 27.5560389° у. д. |
Тып будынка | Гасьціны двор |
Будаваньне | XVIII—XIX |
Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць |
Стан | зьнішчаны |
Малы гасьціны двор |
Малы гасьціны двор — колішні гандлёва-складзкі комплекс у Менску на паўночным баку пл. Свабоды. Падмуркі будынкаў зьяўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю рэспубліканскага значэньня[1].
Гісторыя
рэдагавацьКомплекс узьведзены ў XVIII—пач. XIX стст. і складаўся з трох двух-трохпавярховых будынкаў, якія ўтваралі замкнутую кампазыцыю з двума ўнутранымі дворыкамі. Быў часткова разбураны падчас Другой сусьветнай вайны, захаваліся толькі два будынкі[2]. Будынкі былі зьнішчаныя ў наш час. Цяпер на месцы будынкаў пакладзеная плітка.
Архітэктура
рэдагавацьДамы № 19 і 21 уяўлялі сабой Ш-падобны комплекс. Двухпавярховы будынак № 19 на высокім цокалі меў няправільную форму ў пляне. З заходняга боку да яго была прыбудаваная галерэя-тэраса, пад якой месьціліся крамы й складзкія памяшканьні. З боку ўнутранага двара на ўзроўні другога паверху праходзіла вонкавая галерэя, на якую вяла лесьвіца з ажурнай чыгуннай агароджай. Унутраная пляніроўка была анфіляднай[3].
Трохпавярховы будынак № 21 меў форму няправільнага чатырохвугольніка й часткай дваровага фасаду прымыкаў да будынка № 19. На галоўным фасадзе вылучаўся неглыбокі рызаліт, завершаны трохвугольным шчытом з круглай люкарнай, над ўваходам праходзіў ступеньчаты карніз. Першы паверх руставаны, аддзелены ад астатніх карнізам. Аконныя праёмы невялікія прамавугольныя. Бакавы фасад па вуглах умацаваны руставанымі лапаткамі, пляніроўка — калідорна-анфілядная[2].
У XX ст. комплекс быў перабудаваны й накрыты складаным па канфігурацыі дахам з дахоўкі[3].
Крыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- ^ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
- ^ а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000237 |
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.