Вялікая сынагога (Нясьвіж)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Вялікая сынагога
| |
Вялікая сынагога
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′7.40″ пн. ш. 26°40′37.96″ у. д. / 53.2187222° пн. ш. 26.6772111° у. д.Каардынаты: 53°13′7.40″ пн. ш. 26°40′37.96″ у. д. / 53.2187222° пн. ш. 26.6772111° у. д. |
Канфэсія | юдаізм |
Дата скасаваньня | 1941 |
Вялікая сынагога | |
Вялікая сынагога на Вікісховішчы |
Вялікая сынагога[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзілася ў цэнтры места, на Школьным двары. Твор архітэктуры готыкі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьГалоўную сынагогу ў Нясьвіжы збудавалі па зьяўленьні ў месьце жыдоў у другой палове XVІ ст. У 1589 годзе мясцовыя юдэі атрымалі ад уладальніка Нясьвіжу Мікалая Крыштапа Радзівіла «Сіроткі» прывілей, які выдаваў дазвол на будаваньне мураванай або драўлянай сынагогі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ канцы XVІІІ — пачатку XІX ст. да сынагогі зрабілі бакавыя прыбудовы, выведзеныя пад адну лінію зь першым ярусам даху.
Найноўшы час
рэдагавацьУ Другую сусьветную вайну будынак сынагогі моцна пацярпеў, па вайне яго цалкам зьнішчылі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры готыкі, які меў падабенства да Халоднай сынагогі ў Менску. Гэта быў прастакутны аб’ём, з магутнымі контрфорсамі на вуглах і ў міжаконьнях. Тоўстыя сьцены праразаліся высокімі аркавымі вокнамі, паглыбленымі ў нішах. Тынкаваныя і пабеленыя сьцены кантраставалі з больш цёмным колерам контрфорсаў. Брак вонкавага дэкору таксама кампэнсавала вялікая шырыня карніза і цокаля. Завершанасьць будынку надаваў 2-ярусны 4-схільны дах, вонкавыя абрысы якога адпавядалі форме контрфорсаў. Паміж дахавымі ярусамі знаходзіліся невялікія слыхавыя вакенцы, якія нагадвалі нішы-байніцы старажытных абарончых будынкаў[1].
Галерэя
рэдагаваць-
да 1918 г.
-
1920 г.
-
Я. Булгак, 1912—1914 гг.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ таксама Галоўная сынагога
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Локотко А. И. Архитектура европейских синагог. — Мн., 2002. С. 76.
Літаратура
рэдагаваць- Локотко А. И. Архитектура европейских синагог. — Мн.: Ураджай, 2002. — 156 с. ISBN 985-04-0547-3.