Слуцкая брама

помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Нясьвіжы
Помнік абарончай архітэктуры
Слуцкая брама
Слуцкая брама
Слуцкая брама
Краіна Беларусь
Места Нясьвіж
Каардынаты 53°13′04.67″ пн. ш. 26°41′07.71″ у. д. / 53.2179639° пн. ш. 26.685475° у. д. / 53.2179639; 26.685475Каардынаты: 53°13′04.67″ пн. ш. 26°41′07.71″ у. д. / 53.2179639° пн. ш. 26.685475° у. д. / 53.2179639; 26.685475
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVI ст.
Статус Ахоўная зона
Слуцкая брама на мапе Беларусі
Слуцкая брама
Слуцкая брама
Слуцкая брама
Слуцкая брама на Вікісховішчы

Слуцкая брама — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Нясьвіжы. Знаходзіцца ў пачатку Слуцкай вуліцы, на дамбе паміж Замкавым і Дзявочым ставамі, аддзяляе Старое Места ад Новага. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Капліца, 1937 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першая мураваная брама будавалася разам з абарончай сыстэмай места ў XVI стагодзьдзі. Назва паходзіць ад Слуцкай дарогі, якая праходзіла праз браму. Будынак пацярпеў у часе ваенных дзеяньняў XVII стагодзьдзя.

У 1690 годзе браму адбудавалі на старым месцы, перабудоўвалася ў 1700 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1760 годзе). У гэты час у будынку ўладкавалі капліцу (адноўлена ў 1788 годзе князем Каралем Станіславам Радзівілам «Пане Каханку»).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), каля Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, надбрамная капліца працягвала дзейнічаць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады гвалтоўна яе зачынілі (адноўлена толькі ў 1900 годзе).

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1970-я гады браму адрэстаўравалі[1].

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока. Гэта мураваны 2-ярусны прастакутны ў пляне будынак пад 2-схільным дахам з аркавым праездам у цэнтры. Сьцены ўмацоўваюць контрфорсы. Галоўны і процілеглы (тыльны) фасады завяршаюцца плястычнымі франтонамі з крывалінейнымі абрысамі.

На першым ярусе брамы былі памяшканьні для варты, на другім — капліца, якая раскрывалася празь вялікі аконны праём з бальконам у бок места.

У капліцы захоўваўся шанаваны абраз Найсьвяцейшай Панны Марыі зь дзіцем Езусам у багатым срэбраным абкладзе.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Чарняўская Т. Нясвіжская Слуцкая брама // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 370.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — 628, [1] с. ISBN 985-11-0206-7.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  611Г000476