Замак Радзівілаў. Нясьвіж (манэта)

беларуская памятная манэта

Памятная манэта «Замак Радзівілаў. Нясьвіж» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 16 лістапада 2004 году. Манэты выбіта са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.

Манэта «Замак Радзівілаў. Нясьвіж», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Замак Радзівілаў. Нясьвіж», 20 рублёў, авэрс

Манэта ўваходзіць у сэрыю Помнікі архітэктуры Беларусі. У гэтай самай сэрыі выбіта яшчэ адна манэта прысьвечаная Нясьвіжу — Фарны касьцёл.

Наміналы

рэдагаваць

Срэбраная

рэдагаваць
  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33.63 г
  • вага чыстага срэбра: 31.1 г
  • дыямэтар: 38.61 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 2000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 61 400 руб. бяз футляру

Медна-нікелевая

рэдагаваць

Апісаньне

рэдагаваць

Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.

  • Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па колу — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэвэрс: па цэнтру — выява Замку Радзівілаў; з гары — надпіс у тры радкі: «ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ» і ў выглядзе старажытнай пячаткі зьмешчана дата: ХVI–XVII; долу надпісы: «НЯСВІЖ», «ЗАМАК РАДЗІВІЛАЎ».