Міхал Геранім Бжастоўскі

Міха́л Герані́м Бжасто́ўскі (па-польску: Michał Hieronim Brzostowski) гербу Стрэмя (17 красавіка 1762, Нясьвіж — 1806) — менскі староста, апошні чашнік вялікі літоўскі, маршалак віленскай губэрні.

Герб Стрэмя
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бжастоўскі (неадназначнасьць).

Біяграфія

рэдагаваць

Бацькі — Станіслаў Бжастоўскі (інфлянцкі ваявода) і Тэафіля з Радзівілаў. Навучаўся ў школе піяраў у Вільні.

У 1788 годзе быў абраны паслом на Вялікі Сойм ад троцкага павету. Удзельнічаў у дэпутацыі па пытаньнях гораду, прапаноўваў забараніць карыстацца срэбнымі прадметамі ўсім акрамя караля (1 сакавіка і 3 траўня 1790 г.).

У 1790 г. атрымаў ордэн сьв. Станіслава, а ў 1791 г. Ордэн Белага арла. Мальтыйскі кавалер.

Быў зьняволены Таргавіцкай канфэдэрацыяй. У 1794 г. выбраны ў Найвышэйшую дзяржаўную Раду. У 1795 г. стаў маршалкам Завілейскага павету, а ў 1801 — маршалкам шляхты Менскай губэрні. У тым жа годзе ўдзельнічаў у дэпутацыі да Аляксандра І супраць прыцясьненьня шляхты.

Быў жанаты зь Евай Храптовіч, дачкой Яўхіма Храптовіча. Меў 2 дзяцей: Караля і Ізабэлу.

Літаратура

рэдагаваць
  • Mościcki H. Brzostowski Michał Hieronim // Polski Słownik Biograficzny. Tom III. Kraków. 1937. С. 53

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць