Сьцьвіга
Рака | |
Сьцьвіга | |
![]() | |
Сьцьвіга на Прыпяцкім Палесьсі | |
Агульныя зьвесткі | |
Выток | каля в. Будка-Снавідоцкая |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь, Украіна |
Даўжыня | 178 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 21,6 м³/с |
Плошча басэйну | 5,3 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Сьцьві́га — рака ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны і ў Столінскім і Жыткавіцкім раёнах Беларусі, правы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 178 км (у межах Беларусі 112 км). Плошча вадазбору 5,3 тыс. км² (у межах Беларусі 4,3 тыс. км²). Выдатак вады ў вусьці 21,6 м³/с. Агульны спад ракі 68,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Асноўныя прытокіРэдагаваць
Агульныя зьвесткіРэдагаваць
Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне Ровенскай вобласьці каля вёскі Будка-Снавідоцкая на вышыні 188 м над узроўнем мора, вусьце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Пагост Жыткавіцкага раёну. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны (Жытомірскім Палесьсем ува Ўкраіне і Прыпяцкім Палесьсем у Беларусі).
Даліна ў вярхоўі трапэцападобная (шырыня 0,5—1 км), ніжэй невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона двухбаковая, шырыня ў вярхоўі і сярэдняй плыні 80—200 м, ніжэй 0,6—1,2 км. Рэчышча вольна мэандруе, моцназьвілістае, разгалінаванае, трапляюцца пясковыя выспы, якія затапляюцца ў разводзьдзе; у вярхоўі — каналізаванае, шырыня ў ніжняй плыні 20—30 м[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 357—358
ЛітаратураРэдагаваць
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 357—358
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971