Вышэйшая школа (выдавецтва)
«Вышэ́йшая шко́ла» — дзяржаўнае кніжнае выдавецтва Беларусі, заснаванае ў 1961 годзе ў Менску на падставе выдавецтва БДУ і рэдакцыйна-выдавецкага аддзелу. Спыніла існаваньне ў сакавіку 2024 году.
«Вышэйшая школа» | |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | 1961-2024 |
Заснавальнікі | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Цэнтральны раён, прасп. Пераможцаў, д. 11[1] |
Закрытая | 31 сакавіка 2024 |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Нячай, Юлія Місюль |
Галіна | Выдавецкая |
Прадукцыя | Кнігі |
Да 1963 году называлася Выдавецтвам вышэйшай, сярэдняй спэцыяльнай і прафэсыйнай адукацыі БССР.
Выдавала падручнікі, навуковыя дапаможнікі і навучальна-мэтадычную літаратуру для ВНУ, сярэдніх спэцыяльных навучальных устаноў сыстэмы прафэсійна-тэхнічнай адукацыі, манаграфіі, навукова-папулярную літаратуру, даведнікі, слоўнікі, міжведамасныя навуковыя і навукова-тэхнічныя зборнікі, кнігі па гісторыі Беларусі, тапаніміцы, гісторыі беларускай культуры, фальклоры і інш.
У 2011 годзе выдалі кнігу «Фізыка ядзеных рэактараў», пасьля чаго пра АЭС выпусьцілі яшчэ звыш 40 кніг. У 2020 годзе «Вышэйшая школа» выдавала па 6—7 кніг штомесяц. На люты 2021 году ў выдавецтве налічвалася 36 супрацоўнікаў. Кіраўніком прадпрыемства быў Аляксандар Нячай[2].
У 2023 годзе выдавецтва, разам з выдавецтвам «Народная асьвета» забралі ў Міністэрства інфармацыі і перадалі Міністэрству адукацыі. З 1 красавіка 2024 году абодва выдавецтвы спыні сваю працу[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пра выдавецтва (рас.) // «Вышэйшая школа», 2021 г. Праверана 2 сакавіка 2021 г.
- ^ «Вышэйшая школа» выпусьціла больш за 40 дапаможнікаў па падрыхтоўцы кадраў для БелАЭС // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 10 лютага 2021 г. Праверана 2 сакавіка 2021 г.
- ^ У Беларусі закрылі адразу два дзяржаўныя выдавецтвы са слаўнай гісторыяй, 17.04.2024
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1997 Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — С. «Вышэйшая школа».
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Каталёг выданьняў (рас.) // «Вышэйшая школа», 2021 г. Праверана 2 сакавіка 2021 г.