Станіслаў Кішка

Станіслаў Кішка (? — 1513 або 1514) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік смаленскі (15001503), гетман найвышэйшы (15031507), маршалак земскі1512).

Станіслаў Кішка
Станіслаў Кішка
Станіслаў Кішка
POL COA Dąbrowa.svg
Герб «Дуброва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1513
Памёр 1514
Род Кішкі
Бацькі Пётр Струміла[d]
Дзеці Пятро Кішка, Барбара з Кішкаў[d] і Ганна з Кішкаў[d]
Дзейнасьць дыплямат

Валодаў Нясьвіжам, Алыкай, Лахвай, Іўем[1].

БіяграфіяРэдагаваць

З магнацкага роду Кішкаў гербу «Дуброва», сын Пятрашкі Страмілы. Атрымаў мянушку «Кішка», ад якой пайшло прозьвішча роду.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку намесьніка лідзкага (з 1493). Удзельнічаў у пасольстве ў Маскву датычна шлюбу дачкі маскоўкага гаспадара Івана III Алены зь вялікім князем Аляксандрам.

У 1496 браў удзел у выправе караля Яна Ольбрахта на малдаўскага гаспадара, дзе з уласным аддзелам разьбіў татараў пад Брацлавам. У 1499 атрымаў пасаду намесьніка смаленскага, распачаў умацаваньне гораду. У чэрвені 1502 кіраваў абаронай Смаленску ад маскоўскіх войскаў. У 1503 разьбіў татараў у бітве каля Прыпяці. У 1506 браў удзел у бітве пад Клецкам.

У 1508 і 1511 удзельнічаў у камісіі з разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў Мазовіі. У 1512 атрымаў урад намесьніка земскага.

Другі шлюб узяў з дачкой ваяводы троцкага П. Мантыгердавіча Соф’яй, ад якой меў сына Пятра і дачку Ганну (жонка Я. Радзівіла, кашталяна троцкага, пазьней С. Кезгайлы, старосты жамойцкага)[2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Станіслаў Думін. Кішкі // ЭГБ. — Менск: 1997 Т. 4. С. 189.
  2. ^ Станіслаў Думін. Кішкі // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 102.

ЛітаратураРэдагаваць