Зьміцер Касмовіч (21 верасьня 1909, Нясьвіж — 23 красавіка 1991, Штутгарт) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, выдавец.

Зьміцер Касмовіч
Род дзейнасьці беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, выдавец.
Дата нараджэньня 21 верасьня 1909
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Нясьвіж, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 23 красавіка 1991
Месца сьмерці Сьцяг Нямеччыны Штутгарт, ФРГ
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Месца працы

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў Нясьвіжы. Скончыў Радашкавіцкую беларускую гімназію, пасьля чаго паступіў у політэхнічны інстытут у Бэльгіі. Быў сябрам Міжнацыянальнай студэнцкай арганізацыі ў Празе. З 1931 да 1939 году працягваў вучобу ў вышэйшых навучальных установах Бэльгіі і Югаславіі. У верасьні 1939 году вярнуўся ў Беларусь. Быў абраны дэпутатам на Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку, а таксама народным дэпутатам у Вярхоўны Савет БССР.

Пад нямецкай акупацыяй рэдагаваць

У час вайны актыўна супрацоўнічаў зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Ёсьць думка, што Касмовіч удзельнічаў у зьнішчэньні вёскі Каспля, якое адбылася 1 ліпеня 1942 году[1]. Аляксандар Гелагаеў, ваенны аглядальнік і гісторык, тлумачыць[2]:


  Вядома, што Зьмітру Касмовічу, які працаваў у паліцыі на Смаленшчыне, закідаюць факт удзелу ў зьнішчэньні вёскі Каспля. У Нацыянальным архіве ёсьць фонд Касплянскай партызанскай брыгады. Нічога пра ўдзел Касмовіча асабіста я там не знайшоў. А сам факт усплыў толькі ў 1980-я гады ў публіцыстычным выданьні. Мне здаецца, што гэта можа быць наўпрост часткай кампаніі, скіраванай супраць беларускай эміграцыі, бо Касмовіч быў вядомым яе дзеячом. Такім чынам, ёсьць абвінавачваньні, а доказаў — зноў няма.  

Удзельнік Другога ўсебеларускага кангрэса[3].

На эміграцыі рэдагаваць

З 1944 году — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне. Сябра Беларускай цэнтральнай рады. З 1954 году быў рэдактарам беларускага палітычнага часопісу «Барацьба» (выйшла больш за 100 нумароў). Памёр і пахаваны ў Штутгарце (Нямеччына).

Узнагароды рэдагаваць

 
Дыплём БКА Дзьмітрыя Касмовіча аб наданьні годнасьці падпалкоўніка БКА

Кнігапіс рэдагаваць

У Сеціве рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць