Радзівілішкі
Радзівілі́шкі (па-летувіску: Radviliškis) — горад у цэнтральнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Радзівілішкаўскага раёну Шавельскага павету. Насельніцтва налічвае каля 20 тыс. чалавек. Радзівілішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Радзівілішкі | |||||
лет. Radviliškis | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1529 | ||||
Горад з: | 1923 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Шавельскі | ||||
Плошча: | 17,32 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 15 643 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 903,18 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°49′ пн. ш. 23°32′ у. д. / 55.817° пн. ш. 23.533° у. д.Каардынаты: 55°49′ пн. ш. 23°32′ у. д. / 55.817° пн. ш. 23.533° у. д. | ||||
Радзівілішкі на мапе Летувы ![]() ![]() Радзівілішкі | |||||
![]() | |||||
http://www.radviliskis.lt/ |
ГісторыяРэдагаваць
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1529 годзе, калі яго заснаваў Кшыштаф Радзівіл. Назва пайшла ад фаміліі Радзівілаў, якія валодалі паселішчам з 1529 да 1764 году. У 1687 годзе вялікі князь Ян Сабескі падараваў гораду права мець свой кірмаш. Радзівілішкі некалькі разоў руйнаваліся расейскімі войскамі, а таксама цярпелі ад іншых заваёўнікаў. Пасьля чумы 1708—1710 гадоў у горадзе зусім не засталося жыхароў. У 1795 годзе, пасьля падзелу Рэчы Паспалітай, Радзівілішкі трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. У 1870 годзе праз паселішча прайшла чыгунка Ліепая — Ромны, а ў 1873 годзе — Радзівілішкі — Дзьвінск, пасьля чаго Радзівілішкі пачалі хутка разьвівацца.
У 1919 годзе Радзівілішкі трапілі ў склад Летувіскай Рэспублікі, дзе ў 1923 годзе атрымалі статус гораду.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Радзівілішкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў