Баранавіцкая вобласьць
Бара́навіцкая во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР з 4 сьнежня 1939 па 8 студзеня 1954 году.
Баранавіцкая вобласьць | |
(Баранавіцкая вобласць) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | БССР |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | БССР |
Адміністрацыйны цэнтар | Баранавічы |
Улучае | 26 раёнаў (1939), 16 раёнаў (1952) |
Найбольшы горад | Баранавічы |
Іншыя буйныя гарады | Валожын (да 1944), Клецак, Ліда (да 1944), Ляхавічы, Нясьвіж, Наваградак, Слонім, Стоўпцы |
Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 |
Дата скасаваньня | 8 студзеня 1954 |
Насельніцтва (1940) | 1184,4 тыс. |
Плошча | 23,3 тыс. (1940), 13,7 тыс. (1944) км² |
Месцазнаходжаньне Баранавіцкай вобласьці | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Стварэньне
рэдагавацьБылое Наваградзкае ваяводзтва пасьля ўзьяднаньня Заходняй і БССР пастановай ЦК КП(б)Б «Пра вобласьці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада 1939 году было ператворанае ў Наваградзкую вобласьць, неўзабаве перайменаваную ў Баранавіцкую. Абласным цэнтрам стаў горад Баранавічы.
Пастановай ЦК КП(б)Б «Аб адміністрацыйным падзеле на тэрыторыі заходніх абласьцей БССР» ад 20 лістапада 1939 году ў Баранавіцкую вобласьць ўвайшлі былыя паветы Польшчы:
Грамады
рэдагавацьДзейнічала з 1949 па 1951 гг. грамада Саюз супольнай справы.
Падзел на раёны
рэдагаваць1939
рэдагавацьБаранавіцкая вобласьць у 1939 годзе складалася з 26 раёнаў:
- Быценскі раён — Быцень
- Васілішкаўскі раён — Васілішкі
- Валожынскі раён — Валожын
- Вярэнаўскі раён — Вярэнаў
- Гарадзішчанскі раён — Гарадзішча
- Жалудоцкі раён — Жалудок
- Зьдзецельскі раён — Зьдзецел
- Зэльвенскі раён — Зэльва
- Івянецкі раён — Івянец
- Іўеўскі раён — Іўе
- Казлоўшчынскі раён — Казлоўшчына
- Карэліцкі раён — Карэлічы
- Клецкі раён — Клецак
- Лідзкі раён — Ліда
- Любчанскі раён — Любча
- Ляхавіцкі раён — Ляхавічы
- Мастоўскі раён — Масты
- Мірскі раён — Мір
- Наваградзкі раён — Наваградак
- Навамыскі раён — Новая Мыш
- Нясьвіскі раён — Нясьвіж
- Радунскі раён — Радунь
- Слонімскі раён — Слонім
- Стаўпецкі раён — Стоўпцы
- Шчучынскі раён — Шчучын
- Юрацішкаўскі раён — Юрацішкі
1952
рэдагавацьУ сувязі з рэарганізацыяй у Баранавіцкай вобласьці засталося 15 раёнаў і горад абласнога падпарадкаваньня (Баранавічы):
- Быценскі раён — Быцень
- Гарадзішчанскі раён — Гарадзішча
- Зьдзецельскі раён — Зьдзецел
- Івянецкі раён — Івянец
- Казлоўшчынскі раён — Казлоўшчына
- Карэліцкі раён — Карэлічы
- Клецкі раён — Клецак
- Любчанскі раён — Любча
- Ляхавіцкі раён — Ляхавічы
- Мірскі раён — Мір
- Наваградзкі раён — Наваградак
- Навамыскі раён — Новая Мыш
- Нясьвіскі раён — Нясьвіж
- Слонімскі раён — Слонім
- Стаўпецкі раён — Стоўпцы
8 студзеня 1954 году вобласьць была ліквідаваная, раёны перададзеныя Берасьцейскай і Менскай вобласьці.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Адміністрацыйны падзел Беларусі: гістарычная даведка (рас.)
- Мапы Баранавіцкай вобласьці (рас.)
- Забытая вобласьць Руслан Равяка, Intex-press, 27 кастрычніка 2011