Плябанія (Нясьвіж)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Плябанія
| |
Плябанія
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′13.86″ пн. ш. 26°40′57.42″ у. д. / 53.2205167° пн. ш. 26.6826167° у. д.Каардынаты: 53°13′13.86″ пн. ш. 26°40′57.42″ у. д. / 53.2205167° пн. ш. 26.6826167° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Статус | Ахоўная зона |
± Плябанія | |
Плябанія на Вікісховішчы |
Плябанія — помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў у Нясьвіжы. Знаходзіцца на гістарычным Фарным пляцы[a], непадалёк ад касьцёла Божага Цела. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьКомплекс парафіяльнага дома ксяндза ў Нясьвіжы збудавалі ў XVI—XVII стагодзьдзях. Ён складаўся з жылога дома і гаспадарчых пабудоваў.
У XVIII—XIX стагодзьдзях дом перабудавалі. У 1750–1790-я гады тут, відаць, разьмяшчалася Нясьвіская друкарня.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1800 годзе расейскія ўлады адабралі разьмешчаныя насупраць плябаніі будынкі былога езуіцкага калегіюму пад кашары. Паводле дамоўленасьці з ксяндзом, у 1800—1820-я гады верхні паверх плябаніі здаваўся пад жытло вышэйшым вайскоўцам.
Найноўшы час
рэдагавацьНа будынку ў 1972 годзе ўсталявалі мэмарыяльную дошку Сымону Буднаму. У 1982 годзе побач з былой плябаніяй паставілі помнік Сымону Буднаму[1]. У наш час у будынку разьмяшчаецца друкарня раённай газэты.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока з рысамі рэнэсансу. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Роўнічныя фасады рытмічна падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Уваход у плябанію разьмяшчаецца ў цэнтры галоўнага фасада і вылучаецца 2-калённым портыкам пад 2-схільным дахам з трыкутным франтонам. На дваровым фасадзе зьберагліся фрагмэнты вялікіх паўцыркульных аркавых нішаў на другім паверсе, якія напамінаюць пра рэнэсансавую аркаду, чые праёмы заклалі ў час перабудовы. На аркавую галерэю выходзілі ўсе памяшканьні. Паміж нішамі на ўсю вышыню другога паверха праходзяць пілястры. Цэнтральная частка сьцяны на даху вылучаецца трыкутным франтонам з маленькім круглым акном-продухам.
Унутраны плян плябаніі зьмяніўся пад патрэбы часу. Паводле зьвестак на 1822 год, у ёй было 15 пакояў, 2 калідоры, 4 каморы, 9 печак і 2 каміны.
На двары плябаніі (гістарычная вуліца Студэнцкая) асобна разьмяшчалася кухня. Гэта быў 1-павярховы мураваны атынкаваны дом, накрыты бляхай. У будынку было восем акон. У другой палове XIX ст. да плябаніі дабудавалі кутняе жылое Г-падобнае крыло, якое злучыла яе з кухняй. Гаспадарчыя будынкі і пральня былі драўлянымі. Двор зь вялікім пладовым садам з аднаго боку аддзяляўся мураванай сьцяной, з астатніх – драўлянай агароджай.
Галерэя
рэдагаваць-
Я. Булгак, 1912—1914 гг.
-
Я. Булгак, 1912—1914 гг.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
А. Абухоўскі, 1927 г.
-
А. Абухоўскі, 1927 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Адама Міцкевіча, 5
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Чарняўская Т. Нясвіжская плябанія // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 369.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — 628, [1] с. ISBN 985-11-0206-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000472 |