Мацей Кавячынскі
Маце́й Кавячы́нскі гербу «Астоя» (1520 — 1572) — беларускі кнігавыдавец, перакладнік, дзяяч Рэфармацыі. Лічыцца заснавальнікам першай друкарні на абшары паўночна-ўсходніх земляў Рэчы Паспалітае (сучасная тэрыторыя Беларусі).
герб Астоя | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 траўня 1520[1] |
Памёр | 1572 |
Род | Кавячынскія |
Бацькі | Вацлаў Кавячынскі Маруша з Зэбоўскіх |
Дзеці | Ян і Энох |
Дзейнасьць | перакладнік, выдавец |
Біяграфія
рэдагавацьМацей нарадзіўся ў сям’і Вацлава Кавячынскага і Марушы з роду Зэбоўскіх[2]. Меў двох братоў — Гектара і Альбрэхта, і двох сыноў — Яна і Эноха.
У 1540-х гадох вучыўся ў лютаранскім Вітэнбэрскім унівэрсытэце. Пасьля сканчэньня прыняў кальвінізм і напрыканцы 1550-х вярнуўся на Літву, у родавы маёнтак Кухцічы (Менскі павет; цяпер Узьдзенскі раён, Менская вобласьць, Беларусь).
Нясьвіскі староста, намесьнік нясьвіскіх маёнткаў Мікалая Радзівіла Чорнага.
Заснаваў порт на рацэ Ўзда, паперню (папяровую фабрыку) ў Нясьвіжы, кальвінскі збор у Кухцічах . Удзельнічаў у кальвінісцкім, пазьней у арыянскім руху ў Літве і Польшчы.
Памёр у 1572 годзе. Ягоныя дзеці Ян і Энох — апошнія прадстаўнікі роду Кавячынскіх[3].
Дзейнасьць
рэдагавацьУдзельнічаў у рэфармацыйным руху ў Літве і Польшчы, займаўся распаўсюдам выданьняў сярод беларускага і ўкраінскага насельніцтва.
У 1561-62 гадох сумесна са сваімі братамі, С. Будным і кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Л. Крышкоўскім заснаваў друкарню ў Нясьвіжы. За некалькі гадоў тут быў надрукаваны шэраг кніг, сярод якіх першыя пратэстанцкія выданьні на беларускай мове «Катэхізіс» і «Пра апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам», пераклады Сьвятога Пісаньня, працы польскіх рэфарматараў Гжэгаша Паўла і Марціна Чаховіца.
Аўтар прамоваў да некаторых нясьвіскіх выданьняў.
Давесьці працу па выданьні Нясьвіскай Бібліі да канца не ўдалося, бо Крыштоф Радзівіл, уладальнік Нясьвіжу, спыніў дзейнасьць друкарні[4] як «ератычнай» у 1571 годзе. Друкарня была перанесена зь Нясьвіжа ў Заслаўе або ва Ўзду, дзе ў 1572 годзе беларуская Біблія выйшла ў сьвет. Па сьмерці Кавячынскага маёмасьць перайшла да ягоных братоў, друкарню набыў Ян Кішка.
Род Кавячынскіх
рэдагавацьСтаражытны польскі род гербу «Астоя» (па-польску: «Ostoja»), род упершыню згадваецца ў летапісах XV стагодзьдзя. Прозьвішча паходзіць ад першага родавага маёнтку ў Польшчы — Кавечын (па-польску: Kawęczyn, Kawecin) у Сьвецкім павеце (горад па-польску: Świecie) у ніжнім цячэньні ракі Вісла[5][6]. У ХVI ст. яшчэ да Люблінскай уніі 1569 г. некаторыя Кавячынскія перасяліліся ў ВКЛ і атрымалі тут маёнткі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дзьве даты // Зьвязда : газэта. — 19 траўня 2010. — № 95 (26703). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Adam Boniecki, Herbarz Polski T9, str.349, Warszawa 1906
- ^ Мікалай Літвінаў. Лебядзіная песьня Марыі Магдалены // Зьвязда : газэта. — 14 студзеня 2010. — № 5 (26613). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Кнігадрукарства. Сайт горада Узда. Праверана 22 траўня 2010 г.
- ^ Boniecki A. Частка I // Herbarz Polski. — Варшава: 1906 Т. IX. — С. 349.
- ^ Słownik Geograficzny. — Варшава: 1882 Т. III. — С. 914.
Літаратура
рэдагаваць- Юрый Бажэнаў. Кухціцкі збор — сведка гісторыі. //Беларускі гістарычны часопіс №3, 2003.
- Галенчанка Г. Кавячынскі Мацей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2