Замкавая вежа (Нясьвіж)

помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя
Помнік абарончай архітэктуры
Замкавая вежа
Замкавая вежа
Замкавая вежа
Краіна Беларусь
Места Нясьвіж
Каардынаты 53°13′15.51″ пн. ш. 26°41′00.82″ у. д. / 53.220975° пн. ш. 26.6835611° у. д. / 53.220975; 26.6835611Каардынаты: 53°13′15.51″ пн. ш. 26°41′00.82″ у. д. / 53.220975° пн. ш. 26.6835611° у. д. / 53.220975; 26.6835611
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснаваньня XVI ст.
Статус Ахоўная зона
Замкавая вежа на мапе Беларусі
Замкавая вежа
Замкавая вежа
Замкавая вежа
Замкавая вежа на Вікісховішчы

Замкавая вежа — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіцца на гістарычнай Фарнай вуліцы[a], побач з касьцёлам Божага Цела, на паўночным баку касьцельнай агароджы. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Вежа. У. Гумінскі, 1882 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Замкавую вежу ў абарончым вале як частку сыстэмы абарончых муроў Нясьвіжу збудавалі ў другой палове XVI ст. Да вежы далучалася брама, якая злучала места і палацава-замкавы комплекс Радзівілаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады зруйнавалі Замкавую браму.

Найноўшы час

рэдагаваць

Па Другой сусьветнай вайне дахоўку на вежы замянілі на бляху.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Гэта квадратны ў пляне 4-ярусны будынак, завершаны шатровым дахам. Глухі ніжні ярус з контрфорсамі мае выгляд масіўнага цокаля. Другі ярус, найбольш высокі, аздабляецца прастакутнымі, круглымі і квадратнымі праёмамі, якія чаргуюцца з глухімі прастакутнымі нішамі. Трэці ярус на кожнай грані мае 3 высокія аркавыя праёмы, акаймаваныя аркавымі ліштвамі. Невялікі чацьверты ярус на кожнай грані мае 3 маленькія аркавыя праёмы і завяршаецца шырокім прафіляваным карнізам.

Белыя атынкаваныя абрамленьні праёмаў і між’ярусныя паяскі кантрастуюць з чырвонай цаглянай муроўкай сьценаў, што стварае дэкаратыўную двухколерную гаму фасадаў[1]. Спалучэньне чырвонай цаглянай муроўкі зь белымі атынкаванымі нішамі зьяўляецца адметнасьцю беларускага гатычнага дойлідзтва.

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Адама Міцкевіча
  1. ^ Ткачоў М. Нясвіжская Замкавая вежа // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 369.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — 628, [1] с. ISBN 985-11-0206-7.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  610Г000465