Бібліятэ́кагрэцкай мовы: βιβλιοθηκη, biblionкніга, thekeсховішча) — падабраны пэўным чынам збор кніг, які зьяўляецца прыватнай або грамадзкай уласнасьцю. Установа, якая зьбірае і захоўвае кнігі ды іншыя электронныя, друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачом. Галіна ведаў пра формы і мэтады арганізацыі бібліятэчнай справы называецца бібліятэказнаўствам.

Бібліятэка Geisel Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Сан-Дыега

У апошнія гады бібліятэкі набываюць усё большае значэньне ня толькі як месца захаваньня папяровых кніг, але як цэнтар доступу да інфармацыі з шматлікіх крыніцаў і носьбітаў: мапы, мікрафільмы, аўдыёкасэты, відэакасэты, DVD-дыскі, базы зьвестак і іншая інфармацыя на CD-ROM, выйсьце да інтэрнэту.

Гісторыя

рэдагаваць

Бібліятэкі ўзьніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасьці. Спачатку ў іх зьбіралі гліняныя ды каменныя табліцы (Асырыя, Бабілён), потым — папірусныя скруткі (Эгіпет), пэргамэнтныя, а пазьней папяровы рукапісныя кнігі. Найбольш вядомымі бібліятэкамі старажытнага сьвету былі Александрыйская (3 стагодзьдзе да н. э.), асырыйскага цара Ашурбаніпала (7 стагодзьдзе да н. э.). У Сярэднявеччы бібліятэкі часта існавалі пры манастырах, каралеўскіх ды княскіх дварах, у першых унівэрсытэтах.

На пачатак 2014 году ў сьвеце налічвалася 569 600 бібліятэк, зь якіх звыш 440 000 (77 %) у Эўропе і звыш 125 000 (22 %) у Паўночнай Амэрыцы. У бібліятэках захоўвалі звыш 20 млрд кніг і звыш 10 млрд газэтаў і часопісаў. Найбольш багатыя фонды мелі бібліятэкі Эўропы — звыш 16 млрд асобнікаў захоўваньня, Паўночнай Амэрыкі — 12 млрд і Азіі — 1,5 мільярды. У бібліятэках налічвалася 2,5 млрд абанэнтаў, зь якіх 1,8 млрд (72 %) прыпадала на Эўропу, што больш як 2-кратна перавышала лік насельніцтва апошняй[1].

Беларусь

рэдагаваць

На 11 верасьня 2009 року ў Беларусі налічвалася 9300 бібліятэк, што агулам мелі звыш 200 мільёнаў кніг. Чытацкія білеты меў кожны другі жыхар краіны. У бібліятэках працавала 16,5 тысячы бібліятэкараў[2]. На пачатак 2014 году ў бібліятэках Беларусі захоўвалі 667 кніг на 1000 жыхароў краіны, што было 19-м паказьнікам сярод краінаў сьвету[1].

На лістапад 2022 году ў Беларусі налічвалася каля 7000 агульнадаступных і адмысловых бібліятэк з агульным памерам фонду каля 180 млн асобнікаў. У сельскай мясцовасьці знаходзілася 78 % агульнадаступных бібліятэк. Міністэрства культуры Беларусі ведала 2348 бібліятэкамі, якія складалі 34 % ад іх агульнага ліку ў краіне. За 2011—2022 гады аб'ядналі 475 сельскіх агульнадаступных і школьных бібліятэк. Сярод агульнага ліку бібліятэк 96 % мелі кампутар, 88 % — падлучэньне да Сеціва і 87 % — электронную пошту. Бібліятэкі Беларусі давалі доступ 93-м арганізацыям-супольніцам да больш як 100 базаў зьвестак айчынных і замежных вытворцаў. Сярод іншага, сельскія агульнадаступныя бібліятэкі выкарыстоўвалі 106 перасоўвальных бібліёбусаў[3].

  1. ^ а б Нэлі Зігуля. Чаму вырашылі закрыць бібліятэку // Зьвязда. — 15 студзеня 2014. — № 6 (27616). — С. 5.
  2. ^ Ільля Лапато. Кожны другі беларус карыстаецца паслугамі бібліятэк // Зьвязда : газэта. — 11 верасьня 2009. — № 171 (26531). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Бібліятэчная сетка Беларусі налічвае 7 тыс. устаноў з агульным фондам 180 млн экзэмпляраў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 лістапада 2022 г. Праверана 22 лістапада 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць