Малажын
Ма́лажын — вёска знаходзіцца ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці й зьяўляецца цэнтрам Малажынскага сельсавету.
Малажын | |
трансьліт. Małażyn | |
Дата заснаваньня: | перад 1595 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Малажынскі |
Насельніцтва: | 513 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247642 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°44′26″ пн. ш. 30°30′28″ у. д. / 51.74056° пн. ш. 30.50778° у. д.Каардынаты: 51°44′26″ пн. ш. 30°30′28″ у. д. / 51.74056° пн. ш. 30.50778° у. д. |
± Малажын | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьКарона Каралеўства Польскага
рэдагавацьУ пісьмовых крыніцах найраней паселішча згаданае 1 жніўня 1595 году[a], якім пазначана каралеўская[b] «Danina selca Malezyna y dubrowy Poteszowki y Osieka» у Любецкай воласьці Кіеўскага ваяводзтва шляхетнаму Пацею Станіслававічу Сурыну[2].
Надалей Малежын прысутны ў люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва 1616 году. Належаў да Любецкага староства, якое пажыцьцёва трымаў пан Мікалай Струсь. Агульны пабор з 6 падданых складаў 27 злотых[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Малажын – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што вёска Малежын у складзе Лоеўскіх добраў належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[5].
У парформавы пэрыяд вёска Малажын адміністрацыйна належала да Дзяражыцкай воласьці.
Згодна зь перапісам 1897 году ў Малажыне — 125 двароў, 892 жыхары[1]. На 1909 год у вёсцы налічвалася 188 двароў, 1162 жыхароў, побач месьціўся аднадворны фальварак з 3 жыхараміку[6].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Малажын у складзе Дзяражыцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР
Насельніцтва
рэдагаваць- 2019 год — 204 двары, 513 жыхароў[8]
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Не з XVIII ст. і не ў Дзяражыцкай воласьці (да 1860-х гг. не існавала), як пісаў С. В. Марцэлеў[1]
- ^ Жыгімонта Вазы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 93
- ^ Руська (Волинська) метрика [Текст]: регести документів Коронної канцелярії для укр. земель (Волинське, Київське, Брацлавське, Чернігівське воєводства) 1569-1673 / Держ. ком. арх. України, Центр. держ. істор. арх. України, м. Київ, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, Генер. дирекція держ. арх., Голов. арх. давніх актів ; ред. і упоряд Г. Боряк [та ін.] ; передм. П. К. Грімстед. — Київ, 2002. С. 473
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 296, 299
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 ў складзет. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 70
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 118
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
- ^ Малажынскі сельсавет
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.