Галерэя
Галерэ́я (па-француску: galerie, ад італ. galleria) — выцягнутае ў даўжыню крытае памяшканьне ці пераход паміж часткамі будынка ці суседнімі будынкамі. У галерэі звычайна адну з падоўжных сьцен замяняюць калёны ці слупы, а часам яшчэ й балюстрада. Паходзіць з італьянскай мовы, дзе азначае царкоўны цьвінтар.