Галкі
Га́лкі[2]. — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавету.
Галкі лац. Hałki | |
Дата заснаваньня: | перад 1512 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Новаялчанскі |
Насельніцтва: | 46[1] чал. (2021) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247637 |
СААТА: | 3203843009 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°34′59″ пн. ш. 30°29′52″ у. д. / 51.58306° пн. ш. 30.49778° у. д.Каардынаты: 51°34′59″ пн. ш. 30°29′52″ у. д. / 51.58306° пн. ш. 30.49778° у. д. |
± Галкі |
Да 26 верасьня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Асарэвіцкага сельсавету[3].
Геаграфія
рэдагавацьРазьмяшчэньне
рэдагавацьЗа 36 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Чарнігаў[a]), 150 км ад Гомеля, 1 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.
Транспартная сістэма
рэдагавацьТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Камарын.
Пляноўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўначы ўчастак адасобленай забудовы — кароткая дугападобная вуліца. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
рэдагавацьВыяўленыя археолягамі паселішча эпохі неаліту (250 м на паўднёвы захад ад вёскі), паселішча раньняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі (500 м на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Стонча) сьведчаць пра засяленьне тутэйшых месцаў з глыбокай старажытнасьці.
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагаваць«Сяло Брагінскае» Галкі ўпершыню згаданае ў Акце абмежаваньня Брагінскай воласьці, датаваным 7 сакавіка 1512 году, і прызначалася каралём Жыгімонтам Старым князю Міхаілу Васільевічу Збараскаму, родапачынальніку князёў Вішнявецкіх[b][6][c]:
Лета Божага тысяча пяцьсот дванаццатага месяца марца сёмага дня_За Указам Гасударскім Найясьнейшага Караля Яго Міласьці Зыгмонта, а за паданым чалабіцьцем князя Міхайла Васілевіча Збараскага, я, Іван Андрэевіч Кміцічаў, дзяржаўца трактамірскі і дымірскі, дваранін Яго Міласьці Каралеўскай, выехаўшы на імене воласьці Брагіня, каторага воласьць раней прыналежная была да Яго Міласьці Гасудара Караля Вялікага Князя Літоўскага, аглядаў я рубеж той воласьці, каторая пачынаецца з гары рэчкаю Брагінкаю ўніз да ракі Дняпра, а Дняпром угору да сяла Брагінскага Галэк[d], ад таго сяла ідучы да места Брагіня ад рогу вострава Юркоўскага…
У 1514 годзе[e] кароль афіцыйна падараваў князю «тую волостку Брягин з местом и с корчмами, и з мытом, и з городищом, и со всими селы, и з людми, кром тых сел, што первеи того кому у тои волости будем дали»[9]. Брагінская воласьць (і сяло Галкі) належала да Кіеўскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва, названае княствам (разам з Брагінам і Галкамі), як раней Падляская і Валынская землі, было далучана («вернута») да Кароны Польскай[10].
Карона Каралеўства Польскага
рэдагавацьУ сакавіку 1574 году маёнтак Брагін быў падзелены паміж унукамі князя М. В. Збараскага князямі Аляксандрам і Міхаілам Аляксандравічамі Вішнявецкімі. «Село Галки з людми данными, данью грошовою и медовою, з дубровами, с чертежами, лесы, полми, сеножатми, гоны бобровыми и ловы пташиными» дасталося князю Міхаілу[11][f].
Палову Брагінскага замку і места зь сёламі, у ліку якіх Галкі, атрымаў у спадчыну ад праваслаўных князёў дзеда і бацькі Міхайлаў Вішнявецкіх католік князь Ярэмі Міхал Вішнявецкі, будучы ваявода рускі і правадыр барацьбы з «хмяльніччынай» ў Кароне. У 1638 годзе ён заставіў сваю фартуну на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму[16].
На 1683 год у вёсцы Галкі Брагінскіх добраў пана Канецпольскага[g] было 18 дымоў (×6 — прыблізна 108 жыхароў). Пазьней частка вяскоўцаў з-за гвалту, як ад казакоў, так і ад жаўнераў урадавых войскаў, адыйшла ў іншыя, больш спакойныя мясьціны, пра што паведамлялі пад прысягай у Оўруцкім гродзкім судзе сьведкі мешчанін Юры Андрыевіч і лясьнічы Лаўрын 14 верасьня 1686 году.[17][h]. 28 чэрвеня 1687 году Галкі названыя ў справе Оўруцкага гроду сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Аляксандра Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (ад лістапада 1686 году да самых świątek zielonych) пастоем рэестравых казакоў запароскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. У 10 яго пазасталых дымах (каля 60 жыхароў) разьмясьціліся на пакорм 12 казакоў і 10 коней. Вяскоўцаў прымусілі справіць 3 вазы, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі дзёгцю; зь іх выбралі здору, солі на 45 злотых, гарэлкі, рыбы, мяса, алею, тытуню, хустаў палатна на ўладкаваньне паходных шатроў, абутку на 67 злотых; асобна пану палкоўніку Шчуроўскаму і сотніку Русановічу далі 126 злотых, 18 вёдраў легуміны, 139 вёдраў аўсу, солі на 3 злотыя[18].
Згодна з «Тарыфам падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, вёска Галкі — у палове Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі[19]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[20].
На 1754 год з 25 двароў (прыблізна 150 жыхароў) вёскі Галкі Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замка) 3 злотыя, 26 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 15 злотых і 16 грошаў[21]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім.
Перапісы габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў Галках адпаведна 4, 4 чалавек (głow), прыналежных да Брагінскага кагалу, і хрысьціяніна (пагалоўшчыне не падлягаў)[22][i].
Расейская імпэрыя
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Галкі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году — Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[23]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёскі Галкі, Бярозкі, Савічы, сёлы Ёлча, Грушна і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[24][j].
Паводле энцыкляпэдыі Гарады і вёскі Беларусі ў 1811 годзе — уладаньне паноў Ракіцкіх. У 1850 годзе ў вёсцы было 14 двароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засьведчана, што 91 жыхар вёскі Галкі быў прыхаджанінам Ёлчанскай Сьвята-Міхайлаўскай царквы[25]. У парэформавы пэрыяд паселішча належала да Ёлчанскай воласьці. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, Галкі заставаліся ў прыходзе Міхайлаўскай царквы[26]. На 1897 год налічвалася 35 двароў, 250 жыхароў, дзейнічала карчма. У 1909 годзе ў вёсцы 50 двароў, 234 жыхары[27].
Найноўшая гісторыя
рэдагаваць9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Галкі ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[28].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Пасьля вяртаньня ў склад БССР, з 8 сьнежня 1926 да 30 сьнежня 1927 году вёска зьяўлялася цэнтрам Галкаўскага сельсавету Камарынскага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году — Гомельскай акругі.
У 1929 годзе арганізаваны калгас.
З 29 лютага 1938 году Камарынскі раён увайшоў у склад Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасьні 1943 году акупанты спалілі 99 двароў, забілі 18 жыхароў. У баях, якія тут вялі 9-ы гвардзейскі стралковы і 7-ы гвардзейскі кавалерыйскі карпусы, загінулі 295 салдат, у іх ліку Героі Савецкага Саюзу К. Д. Грыцынін і Т. Т. Міндзігулаў, якія былі пахаваны ў брацкай магіле на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Адважна змагаўся полк пад камандаваньнем А. П. Сярогіна. Многім байцам і камандзірам прысвоена званьне Героя.
З 8 студзеня 1954 году ў складзе Камарынскага раёну Гомельскай вобласьці.
25 сьнежня 1962 году Камарынскі раён скасаваны, Галкі апынуліся ў межах Брагінскага раёну. У складзе калгасу імя М. В. Фрунзэ (цэнтар — вёска Асарэвічы).
Насельніцтва
рэдагавацьДынаміка
рэдагаваць- 1940 год — 106 двароў, 316 жыхароў.
- 1959 год — 423 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 63 гаспадаркі, 113 жыхароў.
- 2006 год — 60 гаспадарак, 105 чалавек, зь якіх 7 ва ўзросьце да 16 гадоў, 42 — у працаздольным і 56 — старэйшым за працаздольны.
- 2021 год — 46 жыхароў
Вядомыя выхадцы
рэдагаваць- Дзьмітры Шыраканаў — акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар філязофскіх навук, прафэсар[29].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Не Палтава, як у С. В. Марцэлева[4]
- ^ У 1490, 1511, 1512 гадах ён ужо, бывала, падпісваўся Вішнявецкім, а ў 1517 годзе, незадоўга да сьмерці, Вішнявецкім і Збараскім[5].
- ^ Поўны зьмест дамэнту гл.:[7]
- ^ Тэкст абмежаваньня Брагінскай воласьці 1512 г. у фондах НГАБ у Менску (раней у фондах НГАБ у Горадні) вядомы з польскамоўнай актавай кнігі Мазырскага гродзкага суда як запіс ад 2 жніўня 1776 г., таму ў ім прысутныя і палянізмы.
- ^ М. К. Любаўскі меркаваў, што падараваньне адбылося ў год праведзенага абмежаваньня — 1512[8], пра што ёсьць намёк і ў тэксьце цытаванага ўрыўка.
- ^ Чарнігаўскі гісторык І. В. Кандрацьеў беспадстаўна сьцьвярджае, што князі Вішнявецкія ў 1574 г., сярод іншых памежных сёлаў, нібыта прыналежных раней да Любецкага староства, прыгарнулі да Брагіна і Галкі[12]. Вышэйзгаданая звестка на 1512 год засталася аўтару невядомай. Раней, не сустрэўшы Галкі ні ў адной люстрацыі Любецкага староства, залічыў паселішча ў склад апошняга выключна з-за разьмяшчэньня яго між вёскамі Вяльле і Асарэвічы, што сам і адзначыў[13]. Ці ня лепш было абмежавацца любецкім селішчам Галькаў (Halków), пра якое сапраўды ёсьць сьведчаньні ў крыніцах[14]? Варта, аднак, мець на ўвазе і іншае. Яшчэ з 2005 г. аўтар настойвае на рэальнасьці створанай ім фантасмагорыі, г. зн. на прыналежнасьці самога Брагіна і воласьці альбо іх паловы да Любецкага староства[15]. Пра Брагінскую воласьць у яго складзе можна прачытаць і ў артыкуле В. С. Пазднякова «Любеч» у 3-м дадатковым томе энцыкляпэдыі «Вялікае Княства Літоўскае» (2010); апошняе, напэўна, шкодзіць рэпутацыі беларускага выданьня.
- ^ Пасля князёў Вішнявецкіх малодшай лініі імі да канца лета 1682 г. валодаў кракаўскі кашталян пан Станіслаў Канецпольскі.
- ^ Выдаўцы адпаведнага дакумэнта ў «Архиве Юго-Западной России» падалі назву вёскі як Hatki (замест Hałki), але колькасьць адыйшоўшых дымоў (ośm) адпавядае колькасьці тых, што засталіся ды паднявольна ўтрымлівалі казакоў Апостала Шчуроўскага (dziesięć).
- ^ На Гэнэральнай мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі, на якой адлюстраваная сытуацыя пярэдадня падзелаў Рэчы Паспалітай, Галкі пазначаны ў складзе Лоеўскага графства стражніка літоўскага Юзафа Юдыцкага і яго нашчадкаў на тэрыторыі Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва ВКЛ (Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122.), што супярэчыць усім прыведзеным вышэй сьведчаньням. Галкі, хоць і разьмешчаныя паміж колішнімі любецкімі сёламі Асарэвічы і Вяльле, але ніколі да Любецка-Лоеўскага староства не належалі і не падзялялі лёс апошняга ў XVII ст., калі частка яго далучана да Вялікага Княства.
- ^ Відавочна, зноў жа застаўным правам, бо ў XIX ст. тыя паселішчы названыя ўласнасьцю Ракіцкіх.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Новаялчанкі сельсавет
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 75 — 76
- ^ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 553
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 1728. Воп. 1. Спр. 19. А. 1049-1049адв.
- ^ С. Бельскі. Акт абмежаваньня Брагінскай воласьці; Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 9—11
- ^ Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. Исторические очерки / М. К. Любавский – Москва: Университетская типография, 1892. С. 239
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 9 (1511—1518). Užrašymų knyga 9 / Metryka Litewska. Księga Nr 9 / 9 księga wpisów / Księga-kontynuacja (1508—1518). Wydał K. Pietkiewicz (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu). — Vilnius: Žara, 2002 [2004]. С. 240
- ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 77 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
- ^ Спиридонов М. Ф. Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 1. – Мінск, 2000. С. 189
- ^ Kondratiew I. Wyznaczanie granic międzypaństwowych i administracyjnych na ziemi czernihowsko-siewierskiej w XVI–XVII wieku. // Realne i wyobrażone granice i rubieże Wielkiego Księstwa Litewskiego. / pod redakcją Doroty Michaluk. – Ciechanowiec: Muzeum Rolnictwa im. ks. Krzysztofa Kluka w Ciechanowcu-Instytucja Kultury Województwa Podlaskiego-Archiwum Główne Akt Dawnych, 2021. S. 140
- ^ Кондратьєв І. В. Брагінщина у складі Любецько-Лоєвського староства Київського воєводства. // Днепровский паром. Материалы научно-исследовательского полевого семинара «Культурно-исторический потенциал Восточного Полесья и перспективы развития регионального туризма» (11-12 августа 2016 г., г. Брагин), Международных историко-краеведческих чтений «Днепровский паром» (8-9 августа 2017 г., г. Лоев). – Минск, 2017. С. 17
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów. Nr. 131. Opracował Andrzej Rachuba. — Warszawa, 2001. S. 152, 153
- ^ Кондратьєв І. В. Лоєвське староство у 1585 – середині ХVII ст. // Пятыя міжнародныя Доўнараўскія чытанні. – Гомель, 2005. С. 197; Кондратьєв І. В. Любецьке староство (XVI – середина XVII ст.). /І. В. Кондратьєв – Чернігівський національний педагогічний університет ім. Т. Г. Шевченка; Історико-археологічний музейний комплекс «Древній Любеч». – Чернігів: Видавець Лозовий В. М., 2014. С. 20, 69, 79, 196–197
- ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
- ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 489, 550 — 551
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 151—152
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 187
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 302, 392, 711
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 706
- ^ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 75
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 35
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. — С. 85
- ^ [1]
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.