Чахі (Гомельская вобласьць)
Чахі́[1] — былая вёска ў Стралічаўскім сельсавеце Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Чахі | |
трансьліт. Čachi | |
Першыя згадкі: | 1638 год |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская вобласьць |
Раён: | Хойніцкі раён |
Сельсавет: | Стралічаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
СААТА: | 3254848146 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°47′20″ пн. ш. 30°2′48″ у. д. / 51.78889° пн. ш. 30.04667° у. д.Каардынаты: 51°47′20″ пн. ш. 30°2′48″ у. д. / 51.78889° пн. ш. 30.04667° у. д. |
Чахі |
Гісторыя
рэдагавацьКарона Каралеўства Польскага
рэдагавацьНайраней сяло Чахі (Czechi[a]) згаданае ў 1638 годзе, калі князь Ярэмі Міхал Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых сваю палову Брагінскага маёнтку пану Мікалаю Лосятынскаму[5]. Хутар Чахі з чатырма дымамі названы сярод паселішчаў Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага Яна Аляксандра Канецпольскага, моцна пацярпелых зімой 1686/7 г. і пазней ад пастою рэестравых казакоў палкоўніка Войска Запарожскага Паўла Апостала Шчуроўскага[6]. У акце Оўруцкага гродскага суда ад 22 верасня 1715 г. сказана пра тое, як губарэвіцкія сяляне, узброеныя косамі, сякерамі і стрэльбамі, пасланыя панам маршалкам мазырскім Антоніем Аскеркам, папалілі стагі сена, праналежныя падданым пана войскага мельніцкага Аляксандра Антонія Бандынэлі, жыхарам вёсак Бабчын, Рудакоў і хутара Чахі[7].
Да 1733 г. Чахі належалі да часткі застаўнага маёнтку Брагін падкаморага дэрпцкага А. Бандынэлі[8]. Ад таго часу – у складзе маёнтку князя Міхала Сэрвацыя Вішнявецкага, бо той менавіта ў ардынансе 1733 г. упершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[9]. У 1754 годзе з 10 двароў (×6 – каля 60 жыхароў) хутара Чахі Брагінскага маёнтку выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 1 злоты, 17 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 6 зл., 8 гр.[10]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў пані Эльжбэты Замойскай, дачкі князя Міхала Сэрвацыя, панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.
Хутар Чахі згаданы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
Расейскага імпэрыя
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чахі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[11]. У 1795 год хутар Чахі разам з Бабчынам, Рудымі і Губарэвічамі належаў пану падстаросьце рэчыцкаму Ігнацыю Аскерку[12], які годам раней страціў жонку Ізабэлу[13], дачку папярэдняга ўладальніка добраў графа Міхала Адама Ракіцкага. На той час хутар складалі 14 двароў, у якіх жылі 51 асоба мужчынскага і 57 жаночага полу падданых[14].
На 1816 год Чахі ў складзе Рудакоўскага маёнтку паводле сямейнага пагадненьня дасталіся пану Ўладыславу, сыну Ігнацыя, Аскерку[15], пасля – яго старэйшаму сыну Генрыку.
У 1850 г. Чахі складалі 12 двароў з 86 жыхарамі. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 87 жыхароў вёскі Чахі зьяўляліся прыхаджанамі Бабчынскай Крыжаўздзьвіжанскай царквы, 1 мужчына і 3 жанчыны былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[16].
У парэформавы пэрыяд Чахі – у Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. На пачатак 1870 года тут — 50 мужчын-гаспадароў зь ліку сялян уласьнікаў, прыпісаных да Плоскаўскага сельскага таварыства[17]. У 1879 г. вёска названа ў ліку паселішчаў, якія належалі да прыходу Крыжаўзьдзьвіжанскай царквы ў Бабчыне[18]. Пані Алена, дачка Гэнрыка, Ваньковіч (Аскерчанка) названая ўладальніцай Рудакоўскага маёнтку ў “Списке землевладельцев Минской губернии” 1889 и 1911 г. На 1909 год у Чахах 32 двары, 121 жыхар[19].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Чахі у складзе Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[20].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
З 8 сьнежня 1926 году Чахі — у складзе БССР, у Бабчынскім сельсавеце Хойніцкага раёну Рэчыцкай акругі, з 9 чэрвеня 1927 па 26 ліпеня 1930 году — Гомельскай акругі. На 1930 год — 53 двары. У 1931 г. арганізаваны калгас. З 20 лютага 1938 году Чахі — у складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры,
У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 29 вяскоўцаў.
З 8 лютага 1954 году Чахі — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году тут налічвалася 217 жыхароў. Вёска ў складзе калгасу "Кастрычнік" (цэнтар – сяло Бабчын).
21 верасьня 2010 году вёска ліквідаваная рашэньнем Хвойніцкага раённага Савету дэпутатаў[21].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122
- ^ Багамольнікава Н. А. Пра што гавораць нам тапонімы. // Хойнікшчыны спеўная душа. Народная духоўная культура Хойніцкага краю. Фальклорна-этнаграфічны зборнік. – Мінск, 2010. С. 290
- ^ Яшкін І. Я. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў. Мінск, 2005. С. 696
- ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5
- ^ Архив Юго-Западной России. Киев, 1868. Ч. III. Т. II. С. 155
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648—1798). — Киев, 1871. С. 379
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. – Біла Церква, 2015. С. 284
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. — Біла Церква, 2015. С. 190
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 71
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 97
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 3. Спр. 1. А. 303-305адв.
- ^ Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. – Warszawa, 1888. T. IX. S. 901
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 722
- ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71
- ^ Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. – Минск, 1879. С. 15
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. – Минск, 1909. С. 216
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 21.09.2010 г. № 25 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0
- Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI–XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А.Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 6, 23 – 27, 29