Карпілаўка (Хвойніцкі раён)
Карпі́лаўка[1] — былая вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Паселіцкага сельсавету.
Карпілаўка | |
трансьліт. Karpilaŭka | |
Дата заснаваньня: | перад 1641 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Паселіцкі |
Вышыня: | 126 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 48 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
Паштовы індэкс: | 247606 |
СААТА: | 3254836031 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°52′51″ пн. ш. 30°6′54″ у. д. / 51.88083° пн. ш. 30.115° у. д.Каардынаты: 51°52′51″ пн. ш. 30°6′54″ у. д. / 51.88083° пн. ш. 30.115° у. д. |
± Карпілаўка |
Гісторыя
рэдагавацьКарона Каралеўства Польскага
рэдагавацьЦі найраней паселішча згаданае 20 ліпеня 1641 года[a], калі пані Крысьціна з князёў Вішнявецкіх, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію Вішнявецкаму сваю палову замку і места Брагін зь сёламі, у ліку якіх была Карпілаўка (sioło Korpiłowka)[3].
На 7 сакавіка 1650 года, г. зн. за часоў «хмяльніччыны», калі дзяржаўцам Брагіна і той часткі воласьці, што да 1641 г. належала пані К. Даніловічавай, названы пан Даніэль Сіліч, у Карпілаўцы, Конанаўшчыне, Мількаўшчыне, Углах і Каманове не засталося ні дымоў, ні падданых[4].
Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1754 года, з 3 двароў (×6 — прыкладна 18 жыхароў) хутара Карпілаўка Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 13 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 1 злоты, 24 грошы[5]. У тым жа годзе маёнтак (у т. л. Карпілаўка) быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.
Хутар Карпілаўка згаданы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 года.
Расейская імпэрыя
рэдагавацьПасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) паселішча – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што хутар Карпілаўка быў у заставе ад Людвіка Прозара[b] ў пана судзьдзі оўруцкага Міхала Паўшы, хоць уласьнікамі яго зьяўляліся графы Ракіцкія[7][c].
Згодна з «Фармулярнай ведамасьцю» сяла Мікулічаў Богаяўленскай царквы 1822 года, вёска Карпілаўка з 16 душамі мужчынскага і 19 душамі жаночага полу належала пану Міхалу Ракіцкаму[8]. На 1850 год тут было 4 двары, 46 жыхароў[2]. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 41 жыхар вёскі Карпілаўка зьяўляўся прыхаджанінам Мікуліцкай Багаяўленскай царквы[9].
У парэформавы пэрыяд вёска – у складзе Мікуліцкай воласьці. У пачатку 1870 года тут — 20 мужчын-гаспадароў зь ліку сялян уласьнікаў, прыпісаных да Пудакоўскага сельскага таварыства[10]. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, жыхары Карпілаўкі заставаліся ў прыходзе Мікуліцкай царквы[11].
Згодна зь перапісам 1897 года, у Карпілаўцы налічвалася 15 двароў з 96 жыхарамі, працаваў вятрак[2]. У ведамасьці Мікуліцкай царквы за 1903 год у Карпілаўцы засьведчаная наяўнасьць 12 двароў, у якіх жылі 48 асобаў мужчынскага і 41 асоба жаночага полу верных[12]. На 1909 год у вёсцы было 12 двароў і 97 жыхароў[13].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Карпілаўка ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[14].
1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, з 8 сьнежня 1926 да 30 снежня 1927 года Карпілаўка — у складзе Веляцінскага сельсавету Хвойніцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі, ад 30 сьнежня 1927 году — у Паселіцкім сельсавеце. На 1930 год у вёсцы было 18 двароў з 122 жыхарамі. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас «Бальшавік» з цэнтрам у вёсцы Веляцін. З 1938 году – у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Карпілаўцы налічвалася 32 двары і 154 жыхары. У чэрвені 1943 года акупанты цалкам спалілі паселішча і загубілі 1 чалавека[15]. На франтах загінулі 11 вяскоўцаў.
З 1954 года Карпілаўка — у складзе Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года тут было 140 жыхароў[2].
20 траўня 2010 года вёска Карпілаўка была ліквідаваная, а яе тэрыторыя далучаная да вёскі Веляцін[16].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ а б в г Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 444
- ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 8-13
- ^ Національно-визвольна війна в Україні. 1648-1657. Збірник за документами актових книг / Керівник проекту Музичук О. В.; Упор.: Сухих Л. А., Страшко В. В. Державний комітет архівів України. Центральний державний історичний архів України, м. Київ. – Київ, 2008. С. 534
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
- ^ НГАБ у Мінску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40552. А. 66
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 681
- ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71
- ^ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 97
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41139. А. 202адв.
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 82
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917 – 1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. – Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
- ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 500
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Поселичского сельсовета». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 мая 2010 г. № 10 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.