Адам Міхал Ракіцкі
Адам Міхал Ракіцкі (па-польску: Adam Michał Rokicki; каля 1740 — 28 сакавіка 1779) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мазырскі рэгентавіч, рэгент ВКЛ (упам. 1765), ротмістар пяцігорскай харугвы ВКЛ (1772—1776), палкоўнік пяцігорскі ВКЛ (1776—1777), кашталян менскі ў 1777—1779 гадах, 17 кастрычніка 1777 выбраны маршалкам Галоўнага Трыбунала ВКЛ, дэпутат Трыбунала літоўскага ў 1778 годзе.
Герб «Равіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1740 |
Памёр | 28 лютага 1779 |
Род | Ракіцкія |
Бацькі | Франц Антоні Ракіцкі (пам. 1759), ашмянскі войскі і ротмістар Ашмянскага павету Марыяна Дэрксгоф |
Жонка | Марыяна (Марыя-Юзафіна) Рафалаўна-Алаізаўна Аскерка |
Дзеці | Людвік Рафал Алаіз Ізабэла |
Паходзіў з роду Ракіцкіх гербу «Равіч» з Ашмянскага павету. Быў сынам Марыяны Дэрксгоф і ашмянскага стражніка (1732—1739), ашмянскага скарбніка (1739—1741), ашмянскага канюшага (1741—1749), ашмянскага войскага (1749—1759) і рэгента літоўскай малой канцылярыі Франца Антонія (пам. 1759), уласьніка значнага маёнтку Брагін (купленага ў княгіні Елізаветы Замойскай у 1754 за 550 000 злотых) і лідэра групоўкі Чартарыйскіх у Рэчыцкім павеце.
Быў жанаты з Марыянай (Марыяй Юзафінай), дачкой мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі гербу «Мурдэліё зьменены» і князёўны Станіславы Тэрэзы, дачцы віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага. Меў зь ёй двух сыноў: Людвіка і Алаіза Рафала, а таксама дачку Ізабэлу (пайшла за Ігната Юзафавіча Аскерку, рэчыцкага падстаросту). Валодаў па бацьку маёнткам Брагін (Брагінскае графства і Ялчанскі ключ) у Кіеўскім ваяводзтве.
Пасьля сьмерці мужа Марыяна з Аскеркаў Ракіцкая выйшла ў другі раз за упіцкага кашталяна Міхала Страшэвіча (1750—1818) і мела ад яго двух дачок – Тэрэзу (выйшла за Яна Шукшту) і Аляксандру (выйшла за Міхала Корвін-Касакоўскага).
Літаратура
рэдагаваць- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.