Чартарыйскія

шляхецкі род

Чартарыйскія (Čartaryjskija), Чартарыскія — княскі род гербу «Пагоня». Асаблівае значэньне ў палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай мелі ў XVIII стагодзьдзі, калі ўзначальвалі моцную групоўку магнатаў — «фамілію», якая ў 2-й чвэрці — 2-й пал. XVIII ст. спрабавала правесьці рэформы дзяржаўнага і эканамічнага ладу Рэчы Паспалітай, арыентавалася на Расею, а па першым падзеле Рэчы Паспалітай узначаліла магнацкую апазыцыю.

Чартарыйскія
RU COA Czartoryski.png
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Тытул князі
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду Васіль Чартарыйскі

Прозьвішча атрымалі ў XV стагодзьдзі ад свайго маёнтку Чартарыйск на рацэ Стыр на Валыні (Луцкі павет Валынскага ваяводзтва). Сьпярша вызнавалі праваслаўе, у канцы XVI стагодзьдзя перайшлі ў каталіцтва[1]. Галоўная рэзыдэнцыя — у месьце Пулавы (Люблінскае ваяводзтва).

ПаходжаньнеРэдагаваць

 
Ілюстрацыя з дакумэнта, які даводзіць княскі тытул Чартарыйскіх, з гербам «Пагоня»

Паводле генэалягічнай традыцыі выводзілі свае карані ад князя Канстантына Альгердавіча (?—1390), пры гэтым спасылаліся на пацьверджаньне каралём польскім Уладыславам III іхнага сваяцтва зь вялікім князем літоўскім Альгердам граматай ад 14 чэрвеня 1442. Аднак гісторыкі XIX стагодзьдзя выказвалі сумненьні ў імавернасьці гэтай граматы і схіляліся да вэрсіі пра паходжаньне Чартарыйскіх зь зямель сучаснай Беларусі[1].

Пачынальнік роду Чартарыйскіх — уладальнік маёнтку Чартарыйск князь Васіль (? — па 1417), сынамі якога былі Іван (? — каля 1460), Аляксандар (? — пасьля 1477) і Міхал (? — да 1489).

Нашчадкі Аляксандра (лагойская галіна роду) у мужчынскім родзе згасла ў XVI стагодзьдзі. Ад унукаў Міхала (валынская галіна) паходзяць 2 асноўныя лініі роду: ад Аляксандра Фёдаравіча (?—1571)— чартарыйская лінія (згасла ў 1606), ад Івана Фёдаравіча (?—1567) — клеванская лінія. Ад унука Івана Фёдаравіча — Мікалая Юрыя (?—1662) пайшлі 2 новыя галіны роду: старэйшая, клеванская (яе прадстаўнікі ў наш час жывуць у Польшчы і краінах Заходняй Эўропы), і малодшая, карэцкая (згасла ў 1810).

Княскі тытул Чартарыйскім зацьвердзіў Люблінскі сойм (1569).

На Беларусі ў розны час валодалі Лагойскам, Глускам, Карэлічамі, Шкловам і інш.

Найбольш вядомыя прадстаўнікіРэдагаваць

ГалерэяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Грыцкевіч А. Чартарыйскія // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 739.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Чартарыйскіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў