Міхал Сэрвацы Вішнявецкі

дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

Мі́хал Сэрва́цы Вішняве́цкі (13 траўня 1680, Львоў — 16 верасьня 1744, Мерач) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісьменьнік і паэт. Гетман польны (1702—1703 і 1707—1709) і вялікі літоўскі (1703—1707 і з 1735), кашталян (1703—1706) і ваявода віленскі (1706—1707 і з 1735), канцлер вялікі літоўскі (1720—1735). Быў старостам пінскім, ваўкавыскім, мерацкім і ваўкавішкаўскім.

Міхал Сэрвацы Вішнявецкі
Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, XVIII ст.
Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, XVIII ст.
POL COA Korybut.svg
Герб «Карыбут»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 траўня 1680
Памёр 16 верасьня 1744
Пахаваны
  • Вішнявец[d]
Род Вішнявецкія
Бацькі Крыштап Вішнявецкі
Ганна з Хадароўскіх
Жонка Кацярына з Дольскіх
Марыя Магдалена з Чартарыйскіх
Тэкля Ружа з Радзівілаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Ганна, Кацярына
Дзейнасьць дыплямат
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.

Міхал Сэрвацы — апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду Вішнявецкіх.

БіяграфіяРэдагаваць

   
Партрэты Тэклі Ружы з Радзівілаў

З княскага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Крыштапа, ваяводы бэлзкага, і Ганны з Хадароўскіх. Меў брата Януша Антонія.

У 1702 годзе атрымаў булаву гетмана польнага, у 1703 годзе — вялікага (зноў польны ў 1707—1709 гадох, вялікі — з 1735 году). У 1703 годзе атрымаў урад кашталяна, у 1706 годзе — ваяводы віленскага, у 1735 годзе — канцлера вялікага літоўскага. У 1730 годзе стаў рэгімэнтам войска Вялікага Княства Літоўскага[1].

 
М. С. Вішнявецкі

У грамадзянскую вайну (1700) быў кіраўніком апазыцыі шляхты супраць Сапегаў. У 1700 годзе разьбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі, зруйнаваўшы ягоны палац у Ружанах.

Быў маршалкам надзвычайнага сойму 11 чэрвеня — 19 жніўня 1703 году ў Любліне. Некалькі разоў абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу.

У 1707 годзе склаў пагадненьне з каралём і вялікім князем Станіславам Ляшчынскім супраць Аўгуста Моцнага. Таго ж году арыштаваны і вывезены ў Маскоўскую дзяржаву, адкуль у 1709 годзе эміграваў.

У 1710 годзе вярнуўся ў Рэч Паспалітую. На бацькаўшчыну вярнуўся ў 1716 годзе ў выніку пагадненьня з Аўгустам Моцным. На элекцыі 1733 году будучы прыхільнікам Расеі падтрымаў кандыдатуру Аўгуста Саса.

У 1695 годзе ажаніўся з Кацярынай (1680—1725), дачкой маршалка вялікага літоўскага Яна Караля Дольскага (1640—1695). Дзеці ад першага шлюбу:

  • Ганна (1700—1732), жонка з 1721 году ваяводы троцкага Юзэфа Агінскага (каля 1693—1736);
  • Кацярына (1701—1770), жонка з 1722 году лоўчага вялікага кароннага і ваяводы смаленскага Міхала Зьдзіслава Замойскага (каля 1679—1735).

У 1725 годзе другі раз ажаніўся з княгіняй Марыяй Магдаленай (1728), дачкой харунжага вялікага літоўскага і старосты пінскага князя Юзэфа Чартарыйскага (пам. 1750). У 1730 годзе ў трэці раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай (1703—1747), дачкой канцлера літоўскага князя Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны з князёў Сангушкаў (1676—1746).

Апошні мужчына-прадстаўнік старэйшай лініі Вішнявецкіх і ў родзе. Па ягонай сьмерці ўладаньні Вішнявецкіх перайшлі да Агінскіх і Замойскіх, потым да Плятэраў, Пшазьдзецкіх, Бжастоўскіх і Вяльгорскіх[2]. Спачыў у кармэліцкім касьцёле ў Вішняўцы.

ГалерэяРэдагаваць

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт 1750-х гадоў пэндзля невядомага мастака зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 344.
  2. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 459.

ЛітаратураРэдагаваць