Амелькаўшчына

былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Аме́лькаўшчына[2] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Брагінкі. Знаходзілася за 20 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі Ровенская Слабада — Хвойнікі.

Амелькаўшчына
трансьліт. Amieĺkaŭščyna
Дата заснаваньня: перад 1641 годам[a]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254700026
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°2′9″ пн. ш. 30°12′40″ у. д. / 52.03583° пн. ш. 30.21111° у. д. / 52.03583; 30.21111Каардынаты: 52°2′9″ пн. ш. 30°12′40″ у. д. / 52.03583° пн. ш. 30.21111° у. д. / 52.03583; 30.21111
Амелькаўшчына на мапе Беларусі ±
Амелькаўшчына
Амелькаўшчына
Амелькаўшчына
Амелькаўшчына
Амелькаўшчына
Амелькаўшчына

Гісторыя рэдагаваць

Карона Каралеўства Польскага рэдагаваць

 
Урывак з тэксту «darowizny Brahinia» пані Крысьціны з князёў Вішнявецкіх Даніловічавай 1641 г.

Найранейшая пакуль згадка пра Амелькаўшчыну (sioło Milkowszczyzna) сустрэтая ў тэксьце «darowizny Brahinia» князю Ярэмію Міхалу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму ад пані Крысьціны, дачкі князёў Адама і Аляксандры з Хадкевічаў Вішнявецкіх, Даніловічавай, датаванай 20-м ліпеня 1641 году[3].

На 7 сакавіка 1650 году, г. зн. за часоў «хмяльніччыны», дзяржаўцам Брагіна і часткі воласьці, якая да 1641 г. належала пані Крысьціне Даніловічавай, быў пан Даніэль Сіліч. Мількаўшчына названая сярод тых паселішчаў, у якіх не засталося ні дымоў, ні падданых[4].

Надалей wieś Omelkowszczyzna згаданая ў тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага 1734 году. Паселішча належала да часткі Брагінскага маёнтку, якую трымалі ў заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы пана Яна Канецпольскага паны Сілічы[5].

У 1754 годзе з 7 двароў (×6 — прыкладна 42 жыхары) хутара Амелькаўшчына (futor Omilkowszczyzna) Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 1 злоты, паўтары грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 4 злотых, 6 грошаў[6]. У тым жа годзе маёнтак (у т. л. Амелькаўшчына) быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.

 
Хрост дачкі жыхароў Амелькаўшчыны 8 чэрвеня 1757 г.
 
Амелькаўшчына ў прыходзе царквы Сялецкага манастыра базыльянаў. Запіс 1763 г.
 
Амелькаўшчына, Конанаўшчына, Удалёўка ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства 1783 г.
 
Хрост сына жыхароў Амелькаўшчыны. 1764 г.

Ад гэтага часу ці не ўпершыню ў крыніцах названыя імёны і прозьвішчы жыхароў Амелькаўшчыны. 8 чэрвеня 1757, 7 студзеня 1763, 3 красавіка 1764 году Амелькаўшчына згаданая ў мэтрычных кнігах царквы Сялецкага базыльянскага манастыра, калі ахрышчаныя былі Алена, дачка Андрэя і Праксэды Макаранкавых, Юліяна, дачка Леона і Матроны Майвінкоў (Малянкоў), Якаў, сын Пятра і Юліяны Макаранкаў, а кумамі выступілі адпаведна Верамей Шчарбінак з Матронай Анішчанкавай, Аляксей Сак з Мартай Язэпавай і пан Ян Федаровіч з Тацянай Мацьвіенкавай[7].

Вёска Амелькаўшчына прысутная ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.

Расейская імпэрыя рэдагаваць

 
Д. Омельковщизна і Омельковской Заводъ на схематычным пляне Рэчыцкага павету, складзеным каля 1800 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Амелькаўшчына — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[8]. Згодна з расейскай рэвізіяй 1795 году ў вёсцы Амелькаўшчына паноў Людвіка і Алаізія Ракіцкіх, кашталянічаў менскіх, налічвалася 16 двароў, 55 падданых мужчынскага і 48 жаночага полу. У Будзе Амелькаўшчынскай тых жа ўладальнікаў было 15 двароў з 30 жыхарамі-мужчынамі і 34 жанчынамі[9].

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.», засьведчана, што 116 жыхароў вёскі Амелькаўшчына абодвух полаў і 8 вайскоўцаў належалі да прыходу Сьвята-Мікалаеўскай царквы ў сяле Маладуша[10].

У парэформавы пэрыяд вёска – у складзе Маладушскай воласьці. На 1876 і 1879 гады жыхары Амелькаўшчыны заставаліся прыхаджанамі Мікалаеўскай царквы ў Маладушы[11].

У сьпісе землеўладальнікаў Менскай губэрні на 1889 год уласьнікам маёнтку Канстанцінаў і Амелькаўшчына, які складаў 15 875 дзесяцін угодзьдзяў названы Станіслаў, сын Валерыяна, Кербедзь[12], вялікі інжынэр, сапраўдны тайны саветнік. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы Амелькаўшчына было 43 двары, 216 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазын. Побач месьціўся аднаймённы фальварак з 2 дварамі і 30 жыхарамі[1]. На 1909 год у вёсцы налічваўся 61 двор, 315 жыхароў, у фальварку – 2 двары з 6 жыхарамі[13].

Найноўшы час рэдагаваць

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Амелькаўшчына ў складзе Маладушскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[14].

1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

У 1926—1991 гадах цэнтр Амелькаўшчынскага сельсавета.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1930 год — 79 дваров, 411 жыхароў
  • 1940 год — 139 двароў, 608 жыхароў
  • 1959 год — 376 жыхароў, на хутары 149 жыхароў
  • З канца 1980-х гадоў вёска нежылая

Забудова рэдагаваць

Плян Амелькаўшчыны складаецца з 2 асноўных паралельных вуліцаў з шыротнай арыентацыяй і некалькіх завулкаў. Забудова двухбаковая, дамы драўляныя, сядзібнага тыпу[15].

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Не «з пач.19 ст., як сяленне ў Маладушскай воласці», пра што памылкова, а разам і непісьменна паведаміў чытачам С. В. Марцэлеў[1]. Падзелу на воласьці ў дарэформавы пэрыд не было.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 430
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  3. ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 8-13
  4. ^ Національно-визвольна війна в Україні. 1648-1657. Збірник за документами актових книг / Керівник проекту Музичук О. В.; Упор.: Сухих Л. А., Страшко В. В. Державний комітет архівів України. Центральний державний історичний архів України, м. Київ. – Київ, 2008. С. 534
  5. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 285
  6. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191
  7. ^ НГАБ у менску. Ф. 3421. Воп. 1. Спр. 1а. А. 22адв., 38, 41адв.
  8. ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  9. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 3. Спр. 1. А. 24-25адв., 189-190адв.; Петреченко І. Є. “Камеральное описание… Речицкой округи” 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  10. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 683
  11. ^ Минские епархиальные ведомости. № 10, 1876. С. 454; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 93
  12. ^ Список землевладельцев Минской губернии. 1889 г. – Минск, 1889. С. 370
  13. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 4
  14. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  15. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура рэдагаваць