Піркі

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Пі́ркі[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавету, месьцілася за 32 км на поўдзень ад Брагіна, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Чарнігаў[a]), 147 км ад Гомеля.

Піркі
трансьліт. Pirki
Дата заснаваньня: перад 1571 годам
Былая назва: Перка, Пірка
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Хракавіцкі сельсавет
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
СААТА: 3203854076
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°33′9″ пн. ш. 30°22′48″ у. д. / 51.5525° пн. ш. 30.38° у. д. / 51.5525; 30.38Каардынаты: 51°33′9″ пн. ш. 30°22′48″ у. д. / 51.5525° пн. ш. 30.38° у. д. / 51.5525; 30.38
Піркі на мапе Беларусі ±
Піркі
Піркі
Піркі
Піркі
Піркі
Піркі

Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (476 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 году[3]. Знаходзіцца на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка.

Гісторыя

рэдагаваць

Карона Каралеўства Польскага

рэдагаваць

Найраней Перка (Pierka) з 3 дымамі згаданая ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 году як сяло воласьці Любецкага замку ў Кіеўскім ваяводзтве Кароны[b][4].

 
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.

У хуткім часе

Село Перка з людми отчизными, куничниками, з даню грошовою и медовою, з дубровами, лесами, чертежами, полми, сеножатми, з гоны бобровыми и ловы зверинными

названае ў лісьце ад 15 (25) сакавіка 1574 году князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму аб разьдзеле айчызнага маёнтку Брагін Кіеўскага павету Каралеўства Польскага. Уладальнікам яго стаў князь Міхаіл[5]. Падобна, тады на перкаўскіх грунтах існавалі дзьве аднайменныя вёскі, прыналежныя да каралеўшчыны Любечу і да прыватнаўласьніцкага Брагіна.

 
Пірка ў люстрацыі Любецкага староства 1622 г.

Прысутная вёска Перка ў люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва 1616 году. Належала яна да Любецкай воласьці аднаіменнага староства, якое пажыцьцёва трымаў пан Мікалай Струсь. Агульны пабор з 21 перкаўскага падданага складаў 64 злотых і 1 грош[6]. У люстрацыях Любецкага староства 1622 і 1636 гадоў побач зь вёскамі Асарэвічы, Савічы, Грушнае, Вяльле, Крукі, Хракавічы названая і Пірка[7].

 
Фрагмэнт запісу князя Ярэмія Вішнявецкага 1638 г.

У 1638 годзе князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму сваю палову Брагінскага замку і места з фальваркам Глухавічы, 22 сёламі, сярод якіх — Pirka[c], ды яшчэ з 3 хутарамі[8].

Згодна з тарыфам 1754 году, з 26 двароў[d] (×6 — каля 156 жыхароў) вёскі Піркі «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачвалася 4 злотых, 1 грош, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 16 злотых, 4 грошы. Прыналежнасьць паселішча на той час пазначаная як спрэчная (in controverso)[9]. Часовая контравэрсія ўзьнікла, магчыма, дзеля таго, што хіба 15 лютага 1754 году быў зроблены запіс «wieczystego prawa darownego» ад падканцлера літоўскага графа Міхала Сапегі войскаму ашмянскаму пану Францішку Ракіцкаму на добры Ёлча, у складзе якіх — фальварак Савічы, вёскі Бярозкі (Berezno), Грушнае, Крукі, Перкі з слабодкай Кулажын[10].

Расейская імпэрыя

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Піркі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[11]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што сяло Грушна, вёскі Піркі, Савічы, Калыбань, слабада Нежыхаў і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (зноў жа застаўным правам) ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[12].

Найноўшы час

рэдагаваць

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Піркі ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліс ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[13].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

  1. ^ Не Палтава, як у С. В. Марцэлева[2]
  2. ^ Не з XVIII ст. і ня ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва, як пісаў С. В. Марцэлеў[2].
  3. ^ Запісана неахайна: Prika.
  4. ^ Усяго ў паселішчы налічвалася «szesnastka [дыму] i chalup sześć», а 1 дым тады складалі 320 двароў.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 103
  3. ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (рас.)
  4. ^ Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 30
  5. ^ Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. – Мінск, 2000. С. 185 – 194 Публікацыя М. Ф. Сьпірыдонава
  6. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 296, 299
  7. ^ Źródła dziejowe. T. V. Lustracye królewszczyzn ziem ruskich Wołynia, Podola i Ukrainy z piérwszéj połowy XVII wieku. / Wydał Aleksander Jabłonowski. — Warszawa, 1877. S. 122, 195
  8. ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
  9. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 188; гл. таксама: С. 13—15, 20—22
  10. ^ Sapiehowie: materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe. T. 3. – Petersburg, 1894. S. 313
  11. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  12. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
  13. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85

Літаратура

рэдагаваць