Войцех Манівід
Манівід (у каталіцтве Войцех або, паводле мясцовай традыцыі, Альбэрт; каля 1360 — 1424) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік (1396—1413) і першы ваявода віленскі (з 1413). Заснавальнік роду Манівідаў.
![]() Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1370 |
Памёр | каля 1460 |
Пахаваны | |
Род | Манівіды |
Бацькі | Кайлікін |
Дзеці | Іван (Івашка) |
Ад вялікага князя Вітаўта атрымаў Геранёны, Суботнікі (абодва ў 1396), Лаздуны і Жупраны ў Ашмянскім павеце, Бярэзань, Гнязьдзілавічы, Дзедзелавічы, Домжарыцы, Докшыцы, Мсьціж у Харэцкай воласьці, Гасьцілавічы ў Лагойскім княстве (1407), Станькаў у Менскім павеце, Сярпейск у Смаленскай зямлі, Брагін, Горваль і Любеч у былым Чарнігаўскім княстве[1].
БіяграфіяРэдагаваць
Зь літоўскага баярскага роду, сын Кайлікіна (Гайлігіна). Меў брата Юрыя Гедыгольда. Пры складаньні Гарадзельскай уніі (1413) прыняў герб «Ляліва».
Згадваецца з 1387 у складзе рады вялікага князя.
Вядомыя пячаткі: з 1398 году з надпісам «SIGILL ALBRECI MONEWID» і з 1410 году з надпісам + s. alberti : capit : de : vilna, яшчэ адна з 1419 з гербам «Ляліва».
Першы раз ажаніўся зь Юліяніяй, дачкой Сьвятаслава Смаленскага, другі — зь Ядвігай. Меў сына Івана (праўдападобна, у першым шлюбе).
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Насевіч В. Манівідавічы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 270.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.