Удалёўка
Удалёўка[1] — вёска ў Малінаўскім сельсавеце Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці.
Удалёўка лац. Udaloŭka | |
Першыя згадкі: | 1574 год |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Малінаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
СААТА: | 3230815076 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°0′22″ пн. ш. 30°25′21″ у. д. / 52.00611° пн. ш. 30.4225° у. д.Каардынаты: 52°0′22″ пн. ш. 30°25′21″ у. д. / 52.00611° пн. ш. 30.4225° у. д. |
± Удалёўка |
Геаграфія
рэдагавацьЗа 23 км на паўночны захад ад Лоева, 62 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (на лініі Гомель — Каленкавічы), за 83 км ад Гомеля.
Гісторыя
рэдагавацьКарона Каралеўства Польскага
рэдагавацьВёска Удалёўка вядомая зь ліста 1574 году[a] князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату. На той час гэта быў аднайменны востраў у Брагінскім маёнтку, які дастаўся князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму[3]:
... А ку тому теж остров Удалевка з даню грошовою и медовою, с полми, сеножатми, з дубровами, чертежами, з деревом бортным, з ловы зверинными, з лесом Вовжином и зо всим тым, яко тот остров сам в собе мает.
У часы Рэчы Паспалітай паселішча належала да Кіеўскага, ад XVII ст. да Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай[b], а уласьнікамі яго былі тыя, хто валодаў Брагінскім ключом – малодшая галіна князёў Вішнявецкіх, Канецпольскія, застаўныя ўладальнікі Бандынэлі і Сілічы, князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі са старэйшай галіны роду, Замойскія, Ракіцкія.
Паловай Брагінскага замку і места зь сёламі, спаміж якіх была і Удалёўка, валодаў, а ў 1638 г. заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі[4]. Ён жа і аб’яднаў абедзьве паловы Брагінскай спадчыны малодшай галіны роду Вішнявецкіх у сваіх руках[5]. 20 ліпеня 1641 году Крысьціна, дачка князя Адама Вішнявецкага, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію сваю палову замку і места Брагін зь сёламі, сярод якіх ізноў жа названая Удалёўка[6]. Імаверна, людзьмі колішні востраў асаджалі (што нялёгка) абедзьве сям'і Вішнявецкіх, таму і паўсталі два сяла, якія ўрэшце займелі аднаго ўладальніка.
З тарыфа Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1734 году вынікае, што вёска Удалёўка належала да частцы Брагінскага маёнтку, якую трымаў у заставе дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі, а хутар Удалёўка — да застаўнай часткі пана Сіліча[7]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia… na Brahiniu», відавочна, выкупіўшы увесь маёнтак у крэдытораў[8]. Так Удалёўка ізноў апынулася ў адных руках.
У 1748 годзе сярод паселішчаў, жыхары якіх належалі да рыма-каталіцкай Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі, названыя Рудня Удалёўская і Буда Удалёўская[9].
На 1754 год з 12 двароў (×6 — прыблізна 72 жыхары) вёскі Удалёўка Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замку) 1 злоты і 26 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 7 злотых і 14 грошаў[10]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.
Згодна зь перапісамі габрэйскага насельніцтва 1765, 1778, у вёсцы Удалёўка пражывалі адпаведна 3 і 3 гаспадары — плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Брагінскага кагалу. У перапісе 1784 году Удалёўка адсутная, але, магчыма, яна названая проста Рудняй[c], у якой таксама жылі 3 głowy[11].
Вёска Удалёўка згаданая ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Удалёўка — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[12]. Паводле «Камерального описания… Речицкой округи» 1796 г., вёска Удалёўка з рудняй была супольнай уласнасьцю братоў Людвіка і Алаіза Рафала Ракіцкіх[13].
У парэформавы пэрыяд вёска Удалёўка адміністрацыйна належала да Ручаёўскай воласьці.
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Удалёўка ў складзе Ручаёўскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[14].
1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Зазвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 72
- ^ Беларускі археаграфічны штогоднік. 2000, Вып. 1. С. 185 – 194 Публікацыя М. Ф. Сьпірыдонава.
- ^ Tomkiewicz W. Jeremi Wiśniowiecki (1612—1651) / W. Tomkiewicz. — Warszawa, 1933. S. 112, 113; зьвесткі пра паселішчы: Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
- ^ Czamańska I. Wiśniowieccy. Monografia rodu. — Poznań, 2007. S. 145, 171
- ^ AGAD. AR. Dział X. Sygn. 933. S. 8-13
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Ks. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 178
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 392, 711
- ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. “Камеральное описание… Речицкой округи” 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. — С. 85
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.