Акардэо́н (па-нямецку: Akkordeon) — клявішны духавы язычковы музычны інструмэнт, ручная гармоніка. У 1829 годзе гэту назву даў венскі арганны майстар К. Даміян ўдасканаленаму ім гармоніку. У беларускай традыцыі акардэонам прынята называць толькі інструмэнты з правай клявіятурай фартэпіяннага тыпу (звычайна некалькі тэмбравых рэгістраў) — у адрозьненьне, напрыклад, ад баяна. Аднак часам сустракаецца і назва «кнопкавы акардэон» (звычайна ў перакладных тэкстах). Адна з разнавіднасьцяў храматычнага кнопкавага акардэона называецца баянам.

У канцы XIX стагодзьдзя акардэоны ў вялікай колькасьці вырабляліся ў Клінгентале (Саксонія).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць