Помнік абарончай архітэктуры
Брагінскі замак
Краіна Беларусь
Мястэчка Брагін
Дата заснаваньня XIV ст.

Брагінскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Брагіне. Знаходзіўся на беразе ракі Брагінкі, на месцы старажытнага дзядзінца, вядомага з 1147 году. Існаваў у XV—XVII стагодзьдзях.

Гісторыя

рэдагаваць

Драўляны замак у Брагіне збудавалі ў XV ст. З XVІ ст. належаў князям Вішнявецкім, упамінаецца ў дзельчым лісьце 1574 году братоў князёў Аляксандра і Міхала Вішнявецкіх.

У 1648 годзе жыхары Брагіна адчынілі браму казакам палкоўнікаў Антона Нябабы і Хвяська. За гэта места зруйнаваў аддзел Рэчы Паспалітай, а жыхароў пакаралі. Замак больш не аднаўляўся і ператварыўся ў двор князёў Вішнявецкіх.

Архітэктура

рэдагаваць

Займаў пляцоўку памерам 90 на 70 мэтраў, умацаваную валам вышынёй 5—6 мэтраў, шырынёй ў аснове больш за 10 мэтраў. Паводле інвэнтару 1574 году, на вале былі сьцены-гародні з усходамі на блянкаваньне, абарончая вежа з боку ракі Брагінкі. Браму зрабілі ў адной з гародняў, наверсе якой збудавалі вялікую сьвятліцу. Налева ад уезду ў лініі гародняў стаяла драўляная царква Сьвятой Тройцы. На двары былі падклецьці, сьпіжарні, склеп і «сьвятліцы ў сьцяне». Да брамы вёў мост на палях, апошняе зьвяно якога падымалася з брамы на ланцугах[1].

  1. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 228.

Літаратура

рэдагаваць