Дублін (вёска)
Дублі́н[1] (таксама Даблі́н[1]) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Дублін уваходзіць у склад Малажынскага сельсавету.
Дублін лац. Dublin | |
Дата заснаваньня: | перад 1574 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Малажынскі |
Вышыня: | 118 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 252 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247639 |
СААТА: | 3203836017 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°44′7″ пн. ш. 30°19′38″ у. д. / 51.73528° пн. ш. 30.32722° у. д.Каардынаты: 51°44′7″ пн. ш. 30°19′38″ у. д. / 51.73528° пн. ш. 30.32722° у. д. |
± Дублін |
Геаграфія
рэдагавацьМесьціцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад Брагіну, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на ветцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 136 км ад Гомелю.
Гісторыя
рэдагавацьКарона Каралеўства Польскага
рэдагавацьМагчыма, найранейшая згадка пра
Село Доблин з бояры и людми отчизными и прихожими, з даню грошовою, медовою, з дубровами, чертежами, лесами, полми, сеножатми
ўтрымліваецца ў лісьце ад 15 сакавіка 1574 году князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму аб разьдзеле айчызнага маёнтку Брагін. Уладальнікам яго стаў князь Міхаіл[2]. Адміністрацыйна ўвесь Брагінскі маёнтак тады і да разбораў Рэчы Паспалітай належаў да Кіеўскага, пазьней Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай.
Надалей паловай Брагінскага замку і места з прылегласьцямі, сярод якіх і сяло Дублін, валодаў, а ў 1638 годзе заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі[3].
Згодна з люстрацыяй падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва ад 25 студзеня 1683 году, вёска Дублін з сваімі 7 дымамі раней была ў пасэсіі паноў Бялабжэскіх, а на момант складаньня дакумэнту належала пану Канецпольскаму[a]. Сума пабору не названая[6].
28 чэрвеня 1687 году Дублін названы ў справе Оўруцкага гродзкага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (ад лістападу 1686 года да самых świątek zielonych) пастоем рэестравых казакоў запарозскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. Тут у 7 дварах (×6 —каля 42 жыхароў) разьмясьціліся 8 казакоў і ажно 9 коней на пакорм. Вяскоўцаў прымусілі справіць 2 вазы, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі дзёгцю на 20 злотых; зь іх выбралі здору на 8 зл., за гарэлку, рыбу, алей, мяса аддадзена 36 зл., легуміны 18 вёдраў, аўса 167 вёдраў, солі, агулам на 2 зл., 9 кабаноў (wieprzow), 8 бараноў, 1 вала, 32 куры, масла, агулам на 20 зл., 7 пар хустаў палатна на ўладкаваньне паходных шатроў на 8 зл.[7].
У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.» Дублін паказаны ў палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага дорпацкі падкаморы Аляксандар Антоні Бандынэлі[8]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia… na Brahiniu»[9].
На 1754 год з 23 двароў (каля 138 жыхароў) вёскі Дублін Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замку) 3 злотых і 11 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 14 злотых і 10 грошаў[10]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.
Перапісы габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў Дубліне адпаведна 4, 3 плацельшчыкаў пагалоўшчыны, прыналежных да Брагінскага кагалу, і хрысьціяніна, які пагалоўшчыне не падлягаў[11]. Магмыма, выбух гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны ў 1768 годзе паўплываў на колькасьць габрэяў у вёсцы, роўна як і на прыняцьце адным зь іх (напэўна, галавой сямейства) хрысьціянства.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьЯк вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Дублін — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. — у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[12]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, даведваемся, што вёскі Дублін, Крыўча, Юркавічы, Сьпярыжжа, якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, былі ў арэндзе ў пана Дыяніза Козела[13].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дублін у складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[14].
Другой сусьветнай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 83 мясцовыя жыхары. У памяць пра загінулых у 1970 годзе пастаўленая скульптура салдата. З 1987 году цэнтар Сьпярыскага сельсавету, у калгасе імя Ю. А. Гагарына.
З 26 верасьня 2006 году ў складзе Чамярыскага сельсавету[15]. З 1 сьнежня 2009 году ў складзе Малажынскага сельсавету[16].
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы ёсьць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1850 год — 215 жыхароў
- 1897 год — 71 двор, 477 жыхароў
- 1908 год — 90 двароў, 583 жыхары
- 1959 год — 609 жыхароў (паводле перапісу)
- 1999 год — 379 жыхароў
- 2004 год — 133 двары, 354 жыхары
- 2010 год — 260 жыхароў
- 2019 год — 109 двароў, 252 жыхары[17]
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Пасьля спачыну 17 красавіка 1672 г. жонкі князя Ярэмія Міхала княгіні Грызэльды Брагінскі маёнтак, урэшце, дастаўся яе пляменьніку і стрыечнаму брату караля Міхала пану Станіславу Канецпольскаму[4], а ў 1682 годзе, паводле тэстамэнту, — усынаўлёнаму апошнім пану Яну Аляксандру Канецпольскаму, ваяводзічу бэлзскаму[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 72—73
- ^ Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. — Мінск, 2000. С. 191 Публікацыя М. Ф. Сьпірыдонава
- ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6; Tomkiewicz W. Jeremi Wiśniowiecki (1612—1651) / W. Tomkiewicz. — Warszawa, 1933. S. 112, 113
- ^ Czamańska I. Wiśniowieccy. Monografia rodu. — Poznań, 2007. S. 334—335
- ^ Pamiętniki o Koniecpolskich. Przyczynek do dziejów polskich XVII wieku. / Wydał Stanisław Przyłęcki. — Lwów, 1842. S. 375—389
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 489
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 151
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 13—14, 20—21, 188
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391, 711
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанк хадайніцтваа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. Мінск: БелЭн, 2001. С. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 (рас.)
- ^ Малажынскі сельсавет
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 79