Каліеўшчына 1768—1769 гадоў (па-ўкраінску: Коліївщина, ад укр. «колій») — паўстаньне ўкраінскіх казакоў і ўкраінскага сялянства супраць Польшчы. Паўстаньне імкнулася спыніць сацыяльнае, нацыянальнае, і рэлігійнае прыніжэньне ўкраінцаў.

У лютым 1768 году пад ціскам расейскіх улад кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісаў указ, у якім праваслаўная царква прыраўнялася да каталіцкай. Гэта вельмі моцна незадаволіла польскую шляхту, якая пад заклікам прыніжэньня каталіцызму, зьніжэньня шляхетных правоў і выхаду Рэчы Паспалітай з-пад уплыву Расейскай імпэрыі, утварыла Барскую канфэдэрацыю. Канфэдэраты пачалі зьбіваць і рабаваць украінскае насельніцтва, паліць праваслаўныя храмы, што і паслужыла штуршком да пачатку паўстаньня. Яно хутка распаўсюдзілася па тэрыторыі левабярэжнай Украіны. Ва Умані гэта прывяло да разьні неверагодных памераў, за тры тыдні гвалту паўстанцы забілі больш за 20 000 людзей. Лідэрамі паўстаньня былі казакі Жаксім Жалязняк і Іван Гонт. Паўстаньне было задушана аб’яднанымі сіламі польскіх і расейкіх войскаў.

Літаратура

рэдагаваць
  • Magocsi, Paul Robert (1996). A History of Ukraine. Toronto: University of Toronto Press. ISBN 0-8020-0830-5.