Ярэмі Вішнявецкі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.
Ярэ́мі Мі́хал Карыбу́т Вішняве́цкі (па-польску: Jeremi Michał Korybut Wiśniowiecki, па-ўкраінску: Ієремія Михайло Корибут Вишневецький) гербу «Карыбут», званы Ярэма або Молатам на казакаў (17 жніўня 1612, Лубны[2], цяпер у Палтаўскай вобласьці — 20 жніўня 1651, пад Павалаччу) — князь на Вішняўцы, Лубнах і Хароле, даводца кароннага войска, ваявода рускі ад 1646 року, староста пшэмыскі, пжасныскі, новатарскі, гадзяцкі, канеўскі.
Jeremi Michał Korybut Wiśniowiecki | |
Партрэт Ярэмія Вішнявецкага атрыбутаваны Даніелю Шульцу | |
Герб «Карыбут» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 жніўня 1612 Лубны |
Памёр | 20 жніўня 1651 Павалач |
Пахаваны | |
Род | Вішнявецкія |
Бацькі | Міхал Вішнявецкі Раіна Магілянка |
Жонка | Грызэльда Замойская |
Дзеці | Міхал Карыбут Вішнявецкі |
Рэлігія | каталіцтва |
Дзейнасьць | палітык |
Сын Міхала Вішнявецкага, старосты оўруцкага, і дачкі малдаўскага гаспадара Ярэмія Раіны Магілянкі. Бацька караля Рэчы Паспалітай Міхала Карыбута Вішнявецкага. Першапачаткова вызнаваў праваслаўе, пасьля перайшоў у каталіцтва.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 4-гадовым узросьце страціў бацьку, які быў атручаны праваслаўным сьвятаром з праціўнікаў гаспадара, паланёнага палякамі. Праз тры рокі памерла ягоная маці, і ягоным выхаваньнем займаўся стрый Канстантын Вішнявецкі.
Навучаўся ў езуіцкай калегіі, па сканчэньні якога перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
Ярэмі Вішнявецкі атрымаў у спадчыну землі на Валыні і Ўкраіне, якія яшчэ павялічыў. Праводзіў таксама калянізацыю слабанаселеных земляў левабярэжнай Украіны. У 1640 року ягоныя маёнткі мелі 7603 дамоў, а празь пяць гадоў — 38 000. У лютым 1648 року Вішнявецкі дадаткова атрымаў ад караля Ўладыслава IV абшары вакол дняпроўскіх парогаў, на якіх знаходзілася галоўная сядзіба казакаў.
Першы вайсковы досьвед здабываў у Нідэрляндах. Па вяртаньні ў Рэч Паспалітую удзельнічаў у Смаленскай вайне (1633—1634), у здушэньні казацкага паўстаньня Дмытра Гуні (1637—1638), вайне з татарамі (1640—1646). У 1646 па сьмерці Канецпольскага стаў ваяводам рускім.
Адыграў неапошнюю ролю ў здушэньні паўстаньня Хмяльніцкага (1648—1651), між іншага ў бітве пад Канстантынавам. Быў фактычным даводцам абароны Збаражу (1649) і спрычыніўся да перамогі над сіламі казацка-татарскімі ў бітве пад Берасьцечкам (1651).
Уласьнік 56 гарадоў, мястэчак і вёсак у Рускім, Валынскім і найперш комплексу лубненскіх маёнткаў у Кіеўскім ваяводзтве на Задняпроўі. Валодаў уласным войскам, колькасьць якога вагалася ад 2000 да 6000 жаўнераў.
Ярэмі Вішнявецкі памер у часе вайсковай кампаніі ў нядзелю 20 жніўня 1651 року ў Павалачы. Малады век і сьмерць пасьля цяжкай працяглай хваробы абудзілі падазрэньні ў атручваньні, аднак ускрыцьцё не пацьвердзіла гэтай вэрсіі. Вішнявецкі жадаў быць пахаваны ў фамільным маёнтку ў Вішняўцы, але тамтэйшы касьцёл быў зьнішчаны, таму яго пахавалі ў крыпце кляштару на Сьвятым Крыжы[3].
Уплыў
рэдагаваць- Ярэмі Вішнявецкі — адзін з галоўных герояў раману Генрыка Сянкевіч «Агнём і мячом», дзе выступае пазытыўным пэрсанажам.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.) — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 213. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ^ Ilona Czamańska Wiśniowieccy — monografia rodu, Poznań 2007, s. 164, ISBN 978-83-7177-229-0.
- ^ Roman Sidorski. (17 жніўня 2012) Jeremi Wiśniowiecki — dziecko dramatycznej epoki (пол.) Histmag Праверана 13 красавіка 2013 г.
Літаратура
рэдагаваць- Władysław Tomkiewicz. Jeremi Wiśniowiecki 1612—1651. — Warszawa: 1933.
- Władysław Tomkiewicz. Testament Jeremiego Wiśniowieckiego. — Warszawa: 1930.
- Jan Widacki. Kniaź Jarema. — Katowice: 1985.
- Romuald Romański. Książę Jeremi Wiśniowiecki. — Warszawa: Bellona, 2009. — ISBN 978-83-11-11524-8
- Юрій Рудницький. Ієремія Вишневецький: спроба реабілітації. — Львів: Літ. агенція «Піраміда», 2007.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯрэмі Вішнявецкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Загадкі ў біяграфіі князя Ярэмы
- Бачына, прысьвечаная Ярэмію Вішнявецкаму
- Тэстамэнт Ярэмія Вішнявецкага
Папярэднік Якуб Сабескі |
Ваявода рускі 1646—1651 |
Наступнік Станіслаў Лянцкаронскі |