Глухавічы
Глу́хавічы[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавету.
Глухавічы лац. Hluchavičy | |
Дата заснаваньня: | перад 1574 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Чамярыскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
СААТА: | 3203874002 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°45′33″ пн. ш. 30°12′42″ у. д. / 51.75917° пн. ш. 30.21167° у. д.Каардынаты: 51°45′33″ пн. ш. 30°12′42″ у. д. / 51.75917° пн. ш. 30.21167° у. д. |
± Глухавічы |
Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (236 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 году[2].
Геаграфія
рэдагавацьРазьмяшчэньне
рэдагавацьЗа 5 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 29 км ад чыгуначнай станцыі [Хвойнікі]] (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
рэдагавацьТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Пляноўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на захадзе пад вострым кутом далучаецца кароткая просталінейная, шыротная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
рэдагавацьКарона Каралеўства Польскага
рэдагавацьМагчыма, найранейшая згадка пра «село Глуховичи з людми отчизными, куничниками, з даню грошовою и медовою, з дубровами, з лесами, з чертежами, полми и сеножатми и з ловы пташними» ўтрымліваецца ў лісьце ад 15 сакавіка 1574 году[a] князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму аб разьдзеле айчызнага маёнтку Брагін Кіеўскага павету Каралеўства Польскага. Уладальнікам яго стаў князь Міхаіл[4]. Адміністрацыйна ўвесь Брагінскі маёнтак тады і да разбораў Рэчы Паспалітай належаў да Кіеўскага, пазьней Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай[b].
У 1628 годзе з 16 дымоў (×6 — каля 96 жыхароў) сяла Глухавічы князь Канстанцін Вішнявецкі, апякун дзяцей нябожчыка князя Міхаіла, забясьпечваў выплату роўна па 3 злотых ды з 10 агароднікаў (≈60 чалавек) па 1 злотаму і 6 грошаў[5].
Надалей паловай Брагінскага замку і места з прылегласьцямі, сярод якіх фальварак і сяло Глухавічы, валодаў, а ў 1638 годзе заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі[6].
У 1683 годзе з 41 дыму (каля 246 жыхароў[c]) вёскі Глухавічы пані Бруханьскай выплачваліся 20 злотых[7].
Да 1708 году жыхары вёскі Глухавічы былі прыхаджанамі брагінскай Мікалаеўскай царквы. Аднак, зь ініцыятывы застаўнага ўладальніка, мазырскага маршалка[d] пана Антонія Аскеркі была ўладкаваная царква ў Губарэвічах, а далучаныя да яе прыходу верныя пераведзеныя на унію[9]. У «Тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1714 г.» Глухавічы названыя сярод паселішчаў Брагінскіх добраў, якія заставаліся ў пасэсіі мазырскага чашніка пана Аскеркі[e]. 1 верасьня 1719 году серадзкі ваявода Ян Канецпольскі выдаў пану Зыгмунту Шукшце з жонкай даўгавую расьпіску на 1500 злотых, забясьпечаных прыбыткамі зь вёсак Глухавічы, Губарэвічы, Сьцяжарнае і Пучын[11].
У 1734 годзе Глухавічы знаходзіліся ў заставе ў айцоў цыстэрцыянаў кімбараўскіх[12], хоць уладальнікам усяго Брагінскага маёнтку на той час быў ужо князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, бо з 1733 года пачаў звацца яшчэ і «графам на Брагіне»[13].
У 1754 годзе з 79 двароў (×6 — каля 474 жыхароў) вёскі Глухавічы вялебных айцоў цыстэрцыянаў выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 12 злотых і 9 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 49 зл. і 6 гр.[14]. У тым жа 1754 г. Брагінскае графства была куплена ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францішкам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім (†1759).
Перапіс габрэйскага насельніцтва 1765 году засьведчыў пражываньне ў фальварку Глухавічы 11, у аднайменнай вёсцы 7 плацельшчыкаў пагалоўшчыны, прыналежных да Брагінскага кагалу. У 1778 г. іх было ўжо толькі 3, а ў 1784 г. — 4[15]. Падобна, выбух гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны ў 1768 годзе паўплываў на колькасьць габрэяў у ваколіцах паселішча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Глухавічы апынуляся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[16].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Глухавічы, аднак, у складзе Брагінскай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[17].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1986 год — жыхары (236 сем'яў) пераселены.
- 2004 год — жыхароў няма.
Асобы
рэдагаваць- Рыгор Мігай — Герой Сацыялістычнай Працы
- Міхаіл Паўлючэнка — акадэмік НАНБ|Акадэміі навук Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР[18].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Не з XV ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[3]
- ^ Не да Менскага ваяводзтва ВКЛ.
- ^ У іншым выпадку (у другі пабор?) сказана пра 20 дымоў (каля 120 жыхароў) і пра выплату тых жа 20 злотых.
- ^ Тады яшчэ мазырскага чашніка[8]. А ўжо на момант падачы скаргі (з улікам больш позьніх учынкаў пазванага) ад імя панства Бандынэлі 7 кастрычніка 1715 г. пан Антоні стаў маршалкам.
- ^ Са спасылкай на С. Урускага выдаўцы сьцьвярджаюць нібы пасэсарам быў Станіслаў Аскерка. Але больш пераканаўчымі ўяўляюцца зьвесткі за 1708, 1711 і 1715 гг. судовай справы, у якой вялося пра маршалка Антонія[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 77 — 78
- ^ Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. – Мінск, 2000. С. 189 Публікацыя М. Ф. Сьпірыдонава.
- ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 393
- ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
- ^ Архив ЮЗР. — С. 489, 506
- ^ Рыбчонак С., Свяжынскі У. Аскеркі гербу Мурдэліо зменены. // Спадчына. 4/1999. С. 202 — 203; Анішчанка Я. К. Збор твораў у 6 т. Т. 6. Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст. Спісы на рус. мове / Я. К. Анішчанка. — Мінск: Выд. В. Хурсік, 2010. С. 255
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648—1798). — Киев, 1871. С. 378—379
- ^ Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 29
- ^ Описи актовых книг Киевского центрального архива. — № 38 / Сост. Е. П. Дьяковский — Киев: Типография Т. Г. Мейнандера, 1906. С. 15
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 72, 287
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. – Біла Церква, 2015. С. 189
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 302, 391, 711
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
- ^ Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.