Афтальмалёгія
Афтальмалёгія (ад грэц. Ὀφθαλμός — «вока» і λόγος — «вучэньне») — разьдзел мэдыцыны, які вывучае анатомію і фізыялёгію органаў зроку, хваробы вачэй і распрацоўвае мэтады лячэньня і прафіляктыкі.
Гісторыя
рэдагавацьАфтальмалёгія вылучылася з хірургіі ў асобную дысцыпліну ў XIX ст.
Вучэньне пра захворваньні вачэй пачало фармавацца ў старажытных цывілізацыях. Упершыню хваробы вачэй былі згаданыя ў зборы законаў Хамурапі (Бабілён, XVIII ст. да н. э.). Першыя папірусы Старажытнага Эгіпту, якія ўтрымліваюць зьвесткі пра вочныя хваробы, датуюцца XVII—XV стст. да н. э.
Беларусь
рэдагавацьУ 2000 годзе афтальмолягі Беларусі прынялі каля 4 млн чалавек (40% насельніцтва Беларусі), зь іх звыш 50 000 у стацыянарах. Звыш 20 000 пацыентаў прайшлі хірургічную апэрацыю. Звыш 30% заклічнікаў ва Ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь прызналі непрыдатнымі да службы ў войску праз хваробы вачэй. На 1 студзеня 2001 году ў Беларусі налічвалася звыш 800 афтальмолягаў, зь іх каля 500 у паліклініках. Існавала звыш 1700 адпаведных ложка-месцаў у лякарнях. У прыватным парадку працавала каля 30 афтальмолягаў, якія падбіралі акуляры, лінзы, праводзілі карэкцыю зроку і разьмінку вачэй. У 99 кабінэтах каля 500 дзіцячых афтальмолягаў прымалі звыш 7 дзяцей за гадзіну кожны. 5 дзіцячых аддзяленьняў на 300 ложкаў працавалі ў стацыянарах. У спэц.школах і садах займаліся звыш 2700 дзяцей з парушэньнем зроку[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьвятлана Барысенка, Вольга Шаўко. Каб лепш цябе бачыць (часткі 1, 2, 3, 4) // Зьвязда : газэта. — 28—29 студзеня, 1—2 лютага 2011. — № 17-20 (26881-26884). — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |