«Ноч до́ўгіх нажо́ў» (Аўдыё Nacht der langen Messer ), апэрацыя «Калібры», «путч Рэма» (па-нямецку: Röhm-Putsch) — умоўная назва чыстак, зладжаных у нацысцкай Нямеччыне з 30 чэрвеня да 2 ліпеня 1934 р. Асноўная частка забітых належала да SA (па-нямецку: Sturmabteilung), парамілітарнай арганізацыі НСДАП.

Фюрэр аглядае СА ў 1935 року. У машыне з Гітлерам: Блутфанэ, Якаб Грымінгер стаіць поруч.

Гітлер бачыў у незалежнасьці арганізацыі і схільнасьці яе сябраў да вулічнага гвалту пагрозу асабістай уладзе. Ён таксама прагнуў супакоіць камандаваньне Райхсвэру, якое пабойвалася амбіцыяў кіраўніка SA Эрнста Рэма падпарадкаваць і паглынуць Райхсвэр у ягоную арганізацыю. Таксама Гітлер скарыстаўся чысткамі, каб пазбавіцца праціўнікаў свайго рэжыму, асабліва прыхільнікаў віцэ-канцлера Франца фон Папэна, і паквітацца са старымі ворагамі.

За час правядзеньня апэрацыі было забіта 85 чалавек, аднак выніковая колькасьць загінулых можа сягаць соцень[1][2], болей за тысячу былі арыштаваныя[1]. Большасьць забойстваў зьдзейсьнілі СС (па-нямецку: Schutzstaffel) і гестапа (па-нямецку: Geheime Staatspolizei). Чыстка ўзмацніла і кансалідавала падтрымку Гітлера ў Райхсвэры. Яна таксама забясьпечыла юрыдычныя ўмовы для нацысцкага рэжыму, паколькі суды, у жаданьні дагадзіць і паказаць сваю ляяльнасьць да рэжыму, скасавалі перашкоды пазасудоваму перасьледу.

Пад час плянаваньня апэрацыя мела назву «Калібры» (па-нямецку: Kolibri), як і кодавае слова, якое мела стаць сыгналам пачатку дзеяньняў карных атрадаў[3]. Гэтая назва была абраная выпадкова. Назва «ноч доўгіх нажоў» існавала ў нямецкай мове задоўга да апэрацыі, так называлі акты помсты. У Нямеччыне дагэтуль карыстаюцца назваю «Путч Рэма» (ням. Röhm-Putsch), якою скарыстаўся нацысцкі рэжым дзеля апраўданьня неабходнасьці забойстваў з мэтаю нібыта супрацьстаяньня путчу. Каб падкрэсьліць хібнасьць гэтае аргумэнтацыі, путч называюць «так званым»[4].

  1. ^ а б Evans (2005), p. 39. «At least eighty-five people are known to have been summarily killed without any formal legal proceedings being taken against them. Göring alone had over a thousand people arrested.»
  2. ^ Kershaw, Hitler, (1999), p. 517. «The names of eighty-five victims [exist], only fifty of them SA men. Some estimates, however, put the total number killed at between 150 and 200.»
  3. ^ Kershaw, Hitler, (1999), p. 515.
  4. ^ «Röhm-Putsch». Deutsches Historisches Museum (DHM), German Historical Museum. Праверана 2007-10-14 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Evans, Richard J. The Coming of the Third Reich. New York: Penguin Group, 2004. ISBN 0-14-303469-3.
  • Maracin, Paul The Night of the Long Knives: 48 Hours that Changed the History of the World, New York: The Lyons Press, 2004. ISBN 1-59921-070-3.
  • Mau, Herman. «The 'Second Revolution'—June 30, 1934». In Republic to Reich: The Making of the Nazi Revolution, edited by Hajo Holborn. New York: Pantheon Books, 1972. ISBN 0-394-47122-9.
  • Tolstoy, Nikolai. Night of the Long Knives. New York: Balantine Books, 1972. ISBN 0-345-02787-6.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць