Віктар Хрэнін
Ві́ктар Хрэ́нін (1 жніўня 1971, Наваградак) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. 9-ы міністар абароны (з 20 студзеня 2020 году).
Віктар Хрэнін | |
![]() | |
9-ы міністар абароны Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
20 студзеня 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Папярэднік: | Андрэй Раўкоў |
Камандзіра войскаў Заходняга апэратыўнага камандаваньня | |
2014 — 2020 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 жніўня 1971 (50 гадоў) Наваградак |
Адукацыя: | |
БіяграфіяРэдагаваць
Бацька — Генадзь Хрэнін, палкоўнік запасу, нарадзіўся ў Пензенскай вобласьці.
Навучаўся ў Расеі. Хадзіў у школу ў Прыморскім краі, а восем клясаў скончыў у вайсковым гарадку «Анадыр-1» у Чукоцкай аўтаномнай акрузе Магаданскай вобласьці. Скончыў Усурыйскую сувораўскую вучэльню і Омскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню. Пасьля служыў камандзірам мотастралковага і выведнага ўзводаў, выведнай роты, намесьнікам камандзіра розных батальёнаў, камандзірам асобнага танкавага і асобнага гвардзейскага мотастралковага батальёнаў.
У 2005 годзе скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі, пасьля служыў у апэратыўным штабе Заходняга апэратыўнага камандаваньня. Ад 2014 году — начальнік штабу і першы намесьнік камандзіра войскаў Заходняга апэратыўнага камандаваньня. 20 студзеня 2020 прызначаны Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь[1].
Санкцыі ЭЗ, іншых краінаўРэдагаваць
21 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня ЭЗ, Хрэнін адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйсу FR4978 у Менску 23 траўня 2021 году, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега[2][3]. Акрамя таго, Хрэніна ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[4], Канада[5], Швайцарыя[6][7]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Лукашэнка прызначыў міністрам абароны Віктара Хрэніна. Хто гэта, Радыё Свабода, 20-01-2020
- ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(en), 21.06.2021
- ^ МГ/АА. (2021-06-21) Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке?(рас.). Белсат. Праверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
- ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus(анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.