Прапаганда ў Беларусі
Прапага́нда ў Белару́сі — адзін са сродкаў рэпрэсіўнага ажыцьцяўленьня ўлады рэжымам Лукашэнкі. Для прапаганды выкарыстоўваюцца дзяржаўныя СМІ, такія як тэлеканал «Беларусь 1», які належыць Белтэлерадыёкампаніі, а таксама навучальныя ўстановы.
Крымінальны статус
рэдагавацьПаводле 5-га артыкула Канстытуцыі Беларусі, «забараняецца стварэньне і дзейнасьць палітычных партыяў, а таксама іншых грамадзкіх аб’яднаньняў, якія маюць на мэце гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу ці вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасьці»[1]. Крымінальны кодэкс Беларусі зьмяшчаў артыкулы: 123 «Прапаганда вайны», 341-1 «Прапаганда або публічнае дэманстраваньне, выраб і распаўсюд нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі» і 342-1 «Прапаганда самагубства». Гэтыя артыкулы Крымінальнага кодэксу прадугледжвалі пазбаўленьне волі на тэрмін да 5, 4-х і 6 гадоў адпаведна[2].
Мэты й сытуацыя са СМІ
рэдагавацьНягледзячы на ўстанаўленьне свабоды слова(be) ў артыкуле 33 Канстытуцыі Беларусі 1996 году, рэжым Лукашэнкі абмяжоўвае яе іншымі законамі й рэпрэсіямі(uk)[3]. Урад падтрымлівае дзяржаўныя СМІ, такія як тэлеканал «Беларусь 1», якія здаўна выкарыстоўваюцца для прапаганды[4], і, дзякуючы іх шырокай прысутнасьці ў інфармацыйнае прасторы, ажыцьцяўляе непасрэдны кантроль над мэдыя-ландшафтам і распаўсюджваньнем інфармацыі адпаведна[5]. Гэта робіць людзей у Беларусі ўразьлівымі для дзяржаўнае прапаганды, бо ў іх мала доступу да альтэрнатыўных і незалежных СМІ[6][5]. Асноўная мэта прапаганды — захаваньне ўлады, распаўсюджваньне ідэалёгіі й папулярызацыя Аляксандара Лукашэнкі[3][7]. У прыватнасьці, прапаганда намагаецца стварыць адчуваньне, што дзяржава, урад і Лукашэнка — гэта адно цэлае[3][7]. Фокус на пэрсоне Лукашэнкі мацнейшы, чым быў на кіраўніках дзяржавы пры СССР[7].
Характар прапагандысцкай сыстэмы бярэ пачатак з савецкіх часоў. Лукашэнка паказваецца як незаменны бацька нацыі й гарант стабільнасьці. Спорт(uk) гуляе важную ролю ў асьвятленьні падзеяў як крыніца патрыятызму[3].
У школах, каледжах і ўнівэрсытэтах працягвае адбывацца значная індактрынацыя(uk): навучэнцы атрымліваюць аднабаковыя паведамленьні пра гісторыю й бягучую палітычную сытуацыю[8][9]. З-за боязі Лукашэнкі, што прафэсары распаўсюджваюць крамольныя ідэі пра плюралізм(be), дэмакратыю й лібэралізм, у 2003 годзе ў ВНУ быў уведзены прарасейскі й прасавецкі абавязковы курс «Асновы ідэялёгіі беларускае дзяржавы»[10]. У прапагандзе, у прыватнасьці, заходнія дзяржавы і іх аб’яднаньні, такія як ЗША, НАТО, але таксама Польшча і ўвесь Эўрапэйскі Зьвяз, разглядаюцца як варожы бок[3]. Каб мець магчымасьць працаваць у дзяржаўным апараце, трэба прайсьці ідэалягічныя выпрабаваньні[11].
Прыклады
рэдагавацьПадчас пандэміі COVID-19 на Беларусі Лукашэнка прынізіў небясьпечнасьць сытуацыі[12], а паведамляць пра эпідэмію першапачаткова не дазвалялася[13].
Дзяржаўныя СМІ на фоне пратэстаў з 2020 году ня толькі ў аўтарскіх перадачах, але ўжо й ў навінах сталі актыўна зьвяртацца да містыфікацыяў(uk), выкарыстоўваць стылістычна зьніжаную лексіку(ru) й наважваць цэтлікі — вынік інтаксыкацыі(uk) іх супрацоўнікаў уласнаю прапагандаю, на думку журналіста Паўлюка Быкоўскага[14]. Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад перадачы Рыгора Азаронка на канале «СТБ», у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісьці(uk).[15]
У прадстаўленьні беларускае прапаганды масавыя акцыі пратэсту ў 2020 годзе — гэта акцыі, кантраляваныя Захадам. Сам Лукашэнка заявіў у жніўні 2020 году, што Захад ставіў мэтаю анэксію Гарадзенскае вобласьці. Паводле яго словаў, у рэгіёне ўжо разьвявалі польскія сьцягі.[16]
Прапаганда ў Беларусі фальсыфікуе гвалт міліцыі ў дачыненьні да дэманстрантаў[17] і, між іншым, спрабуе аслабіць пратэставы рух пры дапамозе дэзынфармацыі; акрамя таго, мэтанакіравана выкарыстоўваюцца і іншыя мэтады, такія як арышты прадстаўнікоў апазыцыі, напрыклад, чальцоў Каардынацыйнае рады.
19 й 20 верасьня 2020 году пасьля затрыманьня 15 верасьня Сьцяпана Латыпава па «Беларусь 1» паказалі сюжэт, у якім са спасылкаю на Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі сьцьвярджалася, што жыхар «Плошчы Пераменаў(be)» зьбіраўся выкарыстаць супраць сілавікоў атруту[18]. Аднак у канчатковым паведамленьні Сьледчага камітэту пра завяршэньне расьсьледаваньня гэтая вэрсія адсутнічала.[19]
Напрыканцы верасьня 2020 году ў этэры каналу «Беларусь 1» былі паказаны прызнальныя паказаньні ад групы людзей, якім нібыта заплацілі каардынатары за ўдзел у пратэстах[20]. Паводле сьведчаньняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 году ў РУУС Першамайскага раёну Менску Мікалай Карпянкоў здымаў відэаролікі, пасьля й паказаныя па «Беларусь 1», асабіста й камандаваў групаю сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказаньні ад групы людзей, схопленых ГУБАЗіКам, якіх зьбіцьцём і пагрозамі прымушалі сказаць на камэру, што ім заплацілі каардынатары[20].
3 чэрвеня 2021 году на «АНТ» выйшла перадача з удзелам Рамана Пратасевіча й Марата Маркава, кіраўніка тэлеканалу, абазначаная як інтэрвію Пратасевіча[21]. Перадача выклікала шматлікую крытыку й была расцэненая многімі як элэмент катаваньня палітвязьня[22][23][24][25].
Падтрымка з боку Расеі
рэдагавацьПадчас мірных масавых акцый пратэстаў у 2020 годзе супраць, як мяркуецца, сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў журналістаў беларускіх дзяржаўных СМІ, якія адмовіліся падтрымаць афіцыйныя паведамленьні пра перамогу Лукашэнкі і апэрацыі супраць дэманстрантаў, замянілі супрацоўнікі з Расеі, у тым ліку з тэлеканалу «Расея сёньня(be)».[26][27][15] Дзяржаўныя СМІ паведамлялі, што апазыцыя пагражала, што школьныя ўрокі ў хуткім часе будуць праводзіцца толькі на беларускай мове, хаця жыхары Беларусі, паколькі большасьць зь іх двухмоўныя, ня бачылі ў гэтым пагрозы, сьведчыла Ксенія Луцкіна, былая карэспандэнтка Белтэлерадыёкампаніі. Паводле нямецкай журналісткі Керстын Хольм(de), маніпуляцыі, прадэманстраваныя ў СМІ, маюць почырк расейскіх экспэртаў. Дзяржаўны вяшчальнік «Беларусь 1» прадэманстраваў здымкі выступу лідэра апазыцыі Марыі Калесьнікавай, які быў акампанаваны хорам галасоў, які крычаў па-расейску: Уходи! (па-беларуску: Сыходзь!). Аднак гэтыя заклікі пратэставага руху былі накіраваны супраць Лукашэнкі. Таксама на «Беларусь 1» зьявіўся рэпартаж пра сям’ю, якая знаходзілася ў машыне падчас акцый пратэсту супраць Лукашэнкі ў Гародне й падверглася нападу АМАПу, падчас якога дзіця было сур’ёзна паранена. Аднак у паведамленьні гаварылася, што сям’я выпадкова трапіла ў аварыю.
Беларускую дзяржаўную прапаганду падтрымаў расейскі прапагандысцкі тэлеканал «Расея сёньня», які паказаў відэазаяву супрацоўніка АМАПу, які сьцьвярджаў, што малады чалавек, зьбіты сіламі АМАПу да непрытомнасьці, нібыта быў п’яны і ў стане наркатычнага ап’яненьня; гэтаму супярэчыў незалежны партал «TUT.BY», які апублікаваў заключэньне лекара з супрацьлеглай інфармацыяй[17].
Лукашэнка падзякаваў тэлеканалу «Расея сёньня» за дапамогу ў асьвятленьні пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў[28].
З моманту першай хвалі пратэстаў у 2020 годзе беларускія дзяржаўныя тэлеканалы пры дапамозе спэцыялістаў у сфэры СМІ з Расіі не толькі ўзгаднілі свае дэзынфармацыйныя наратывы з пракрамлёўскімі СМІ, але таксама прынялі тую ж тактыку, напрыклад, перасьледуючы замежных дыпляматаў.[15]
Наступствы
рэдагавацьПачынаючы з 2006 году кіраўнікі й вядучыя прапагандысты дзяржаўных СМІ (Белтэлерадыёкампанія, Агульнанацыянальнае тэлебачаньне («АНТ»), «СТБ», «СБ. Беларусь сегодня», БелТА) неаднаразова ўносіліся да Чорнага сьпісу Эўразьвязу[29][30][31][32], траплялі ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[30], санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[33], Швайцарыі[34][35].
З-за дзяржаўнае прапаганды шматлікія журналісты вырашылі летам і восеньню 2020 году пакінуць працу ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі Беларусі[13]. Да прыкладу, у гэты перыяд з «АНТ» звольнілася каля чвэрці супрацоўнікаў: ня менш за 80 з 300, нават нягледзячы на пагрозы кіраўніцтва тэлеканалу да звальняючыхся ў выглядзе распачатку крымінальнае справаў ды гвалтоўнае зьнікненняў(ru)[27]. У жніўні большая частка калектыву пакінула радыё «Сталіца»[36][37]. Зыход прадоўжыўся і ў 2021 годзе: у студзені налічвалася больш за 100 адкрытых вакансіяў у Белтэлерадыёкампаніі, а па стане на чэрвень ад Белтэлерадыёкампаніі былі разьмешчаны ўжо 160 вакансіяў, ад выдавецкага дому «Беларусь сёньня» (газэта «СБ. Беларусь сегодня» ды інш.) — 20.[38]
22 сьнежня 2020 году Instagram выдаліў акаўнт Агульнанацыянальнага тэлебачаньня з-за шматлікіх скаргаў карыстальнікаў на агрэсіўную прапаганду, недакладную інфармацыю й зьмесьціва(bg), якое распальвае варожасьць.[39]
10 чэрвеня 2021 году Ўкраіна забараніла рэтрансляцыю тэлеканалу «Беларусь 24», які распальваў нацыянальную варожасьць(uk) і распаўсюджваў дэзынфармацыю.[40]
30 чэрвеня 2021 года Белтэлерадыёкампанію выключылі з Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу(be)[41].
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- David R. Marples The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus. — Trondheim Studies on East European Cultures and Societies, 2007. — P. 120. — ISBN 978-82-995792-1-6
- Pavał Usau. “Ideology of Belarusian State” Propaganda Mechanisms (анг.) // Marta Pejda. Hopes, Illusions, Perspectives. Belarusian Society. East European Democratic Centre. — Madison: University of Wisconsin–Madison, 2007. — С. 40–45. — ISBN 9788391665855. Архіўная копія.
- Andrew Wilson Belarus. The last European dictatorship. — new edition. — New Haven, London: Yale University Press(uk), 2021. — 384 с. — ISBN 978-0-300-25921-6
- Paulina Pospieszna. Democracy Assistance from the Third Wave: Polish Engagement in Belarus and Ukraine (анг.). — Pittsburgh: University of Pittsburgh Press(en), 2014. — 368 с. — (Pitt Series in Russian and East European Studies).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ А. Лукашэнка. Канстытуцыя 1994 году са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2004 г. Праверана 27 жніўня 2021 г.
- ^ А. Лукашэнка. Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 г. № 275-З (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 8 чэрвеня 2021 г. Праверана 27 жніўня 2021 г.
- ^ а б в г д Pospieszna 2014. С. 5.
- ^ Shaun Walker. (2020-08-17) Belarus media strike: 'if we can't do honest journalism, we won't work' (анг.). The Guardian(en). Праверана 2020-09-23 г. Архіўная копія ад 2021-01-14 г.
- ^ а б Rainer Ulrich. Die Politik der EU gegenüber Belarus (ням.) : Dissertation. — Universität Wien, 2010. — С. 167–170. Архіўная копія.
- ^ Usau 2007. С. 44.
- ^ а б в Usau 2007. С. 41.
- ^ Pospieszna 2014. С. 5, 6, 94, 117, 118.
- ^ Usau 2007. С. 43–44.
- ^ David Matthews. (2020-10-02) As students protest, Belarusian universities aid regime crackdown (анг.). Times Higher Education(uk). — Universities also help prop up the regime by teaching a mandatory course called “The Fundamentals of Belarusian State Ideology”, introduced in 2003 because of Mr Lukashenko’s fears that professors were spreading seditious ideas about pluralism, democracy and liberalism. This course tends to lean in a pro-Russian direction, cultivating positive memories of the Soviet period, said Mr Milta. Праверана 2020-12-17 г. Архіўная копія ад 2020-10-05 г.
- ^ Pospieszna 2014. С. 6–7.
- ^ André Ballin. (2020-05-01) Coronavirus bedroht nun doch Lukaschenkos Macht in Weißrussland (ням.). Der Standard(uk). Праверана 2020-09-23 г. Архіўная копія ад 2021-03-25 г.
- ^ а б Tatyana Nevedomskaya; Markian Ostaptschuk. (2020-09-02) Propaganda in Belarus: Warum Mitarbeiter staatlicher Medien kündigen (ням.). Нямецкая хваля. Праверана 2020-09-23 г. Архіўная копія ад 2021-01-22 г.
- ^ Павлюк Быковский. (2021-06-13) Против потенциальных рупоров протеста власти используют тактику выжженной земли (рас.). naviny.by. Праверана 2021-06-20 г. Архіўная копія ад 2021-06-20 г.
- ^ а б в Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (анг.). Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін (2021-06-28). Праверана 2021-07-08 г. Архіўная копія ад 2021-07-08 г.
- ^ Tim Vincent Dicke; Tobias Möllers. (2020-09-07) Belarus: Oppositionspolitikerin Kolesnikowa verschleppt (ням.). Frankfurter Rundschau(be). Праверана 2020-09-23 г. Архіўная копія ад 2020-10-30 г.
- ^ а б Керстын Хольм(de). (2020-08-27) Propaganda-Bruderhilfe: Kreml schickt Journalismus-Söldner nach Belarus (ням.). Frankfurter Allgemeine Zeitung(be). Праверана 2020-09-23 г. Архіўная копія ад 2020-09-29 г.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Атрутныя рэчывы для супрацоўнікаў міліцыі // Белтэлерадыёкампанія, 20 верасьня 2020 г. Праверана 11 чэрвеня 2021 г.
- ^ Сцяпан Латыпаў // Новы час. — 2021. — № 22 (730). — С. 3.
- ^ а б Фигурант "дела 11-ти участников чата": Карпенков лично снимал "покаяльное видео" на камеру (рас.). Вясна (2021-06-29). Праверана 2021-06-30 г. Архіўная копія ад 2021-06-30 г.
- ^ Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ Наша Ніва, 3 чэрвеня 2021 г.
- ^ Наста Захарэвіч. Чаму ня варта аналізаваць «прызнаньні» Пратасевіча — Радыё Свабода, 3 чэрвеня 2021 г.
- ^ «Прызнаньне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрвію» Рамана Пратасевіча — Радыё Свабода, 4 чэрвеня 2021 г.
- ^ «Интервью с пленными не бывает» — Белорусский партизан, 4 чэрвеня 2021 г.
- ^ Blogger Protassewitsch "lobt" Lukaschenko (ням.). Deutsche Welle (2021-06-04). Праверана 2021-06-20 г.
- ^ Silvia Stöber. (2020-09-06) Proteste gegen Lukaschenko - Wie geht es weiter in Belarus? (ням.). tagesschau.de(de). Праверана 2021-03-25 г. Архіўная копія ад 2021-01-21 г.
- ^ а б З АНТ звольніліся каля чвэрці усіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер (бел.). Радыё Свабода (2020-11-20). Праверана 2021-06-20 г. Архіўная копія ад 2021-06-07 г.
- ^ Lukaschenko dankt russischem Sender RT für Hilfe (ням.). t-online.de(de) (2020-09-02). Праверана 2020-09-23 г. Архіўная копія ад 2020-09-28 г.
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Праверана 2021-05-05 г. Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ а б Мария Садовская Суровые и спорные. Белорусы и рынок. Праверана 2009-07-28 г. Архіўная копія ад 2012-12-08 г.
- ^ МГ/АА. (2021-06-21) Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (рас.). Белсат. Праверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
- ^ EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(pl).
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ В знак протеста увольняется коллектив радио «Сталіца» (рас.). TUT.BY (2020-08-19). Праверана 2020-10-01 г. Архіўная копія ад 2021-01-09 г.
- ^ Денис Мартинович. (2020-08-26) Директор радио «Сталіца» уволился со своим коллективом (рас.). TUT.BY. Праверана 2020-10-01 г. Архіўная копія ад 2021-01-09 г.
- ^ Сяргей Салаўёў. Трывога па ўсіх франтах (бел.) // Новы час. — 2021. — № 22 (730). — С. 3.
- ^ Instagram удалил страницу гостелеканала ОНТ (рас.). Reform.by(be) (2020-12-22).
- ^ В Україні заборонили державний білоруський телеканал (укр.). Четверта студія (2021-06-10). Праверана 2021-06-11 г. Архіўная копія ад 2021-06-11 г.
- ^ Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-06-30). Праверана 2021-07-01 г. Архіўная копія ад 2021-07-01 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Yanina Melnikava: Examining state propaganda and the need for media literacy in Belarus — Міжнародная асацыяцыя па абароне свабоды слова(uk) (анг.)
- Denis Trubetskoy: Hetze gegen Belarus-Opposition. Lukaschenkos Medien feuern aus allen Rohren. — N-tv(uk) (ням.)
- Как врет Лукашенко: разбираем пропаганду в Беларуси на примере Ryanair и Протасевича #Пересмотр — Нямецкая хваля (рас.)